Рашэнні

Нумары Рашэнні

Папярэджанне вытворчага траўматызму

У канцы сакавіка на пасяджэнні райвыканкама было разгледжана пытанне аб стане аховы працы і мерах па папярэджанні вытворчага траўматызму ў арганізацыях Стаўбцоўскага раёна. Па даным пытанні з інфармацыяй выступіў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель. Ён паведаміў, што з мэтай забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян на бяспечныя і здаровыя ўмовы працы суб’ектамі гаспадарання і райвыканкамам у 2014 годзе рэалізоўваліся асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі па ахове працы, паляпшэнні ўмоў і аховы працы работнікаў.

Кіраўнікамі раёна зроблена вялікая работа па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Праведзены комплекс мераў па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасцяў, паляпшэнні ўмоў працы працуючых. Напрыклад, такія прадпрыемствы, як СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн», дрэваапрацоўчы цэх ТАА «Вівалія», РУП «Навасвержанскі лесазавод» і інш. стварылі адпаведныя санітарна-бытавыя ўмовы, якія адпавядаюць гігіенічным нарматывам. Палепшаны санітарны стан вытворчых памяшканняў аўтапарка № 17 ААТ «Мінаблаўтатранс».

Для прафілактыкі прафесійных захворванняў, вытворчага траўматызму праводзяцца штогадовыя медыцынскія агляды работнікаў. Усяго агледжана 2296 чалавек (99,7 %).

Стан работы па ахове працы ў арганізацыях залежыць ад работы службаў аховы працы. Укамплектаванасць арганізацый і прадпрыемстваў раёна спецыялістамі па ахове працы складае 94,4 %. Даная катэгорыя спецыялістаў адсутнічае ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Рочавічы», ААТ «Радзіма Ф. Дзяржынскага». Усяго ў арганізацыях раёна працуе 51 вызвалены спецыяліст па ахове працы. На філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, Стаўбцоўскім лясгасе, філіяле «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» створаны бюро аховы працы. На належным узроўні пастаўлена работа службаў аховы працы ва ўпраўленні газавай гаспадаркі «Стоўбцырайгаз», СЗАТ «Агракамбінат «Колас», філіяле «Стаўбцоўскія электрасеткі» РУП «Мінскэнерга», ААТ «Агранёманскі», СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн», СЖК «Налібакі», дзе ёсць граматныя спецыялісты па ахове працы.

У раёне наладжана работа па навучанні і праверцы ведаў па пытаннях аховы працы на ўсіх узроўнях кіравання з удзелам дзяржаўных інспектараў працы, прафсаюзных работнікаў. У райвыканкаме створана і дзейнічае камісія па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы. У 2014 годзе прайшлі праверку ведаў 129 чалавек, з іх 84 – кіраўнікі прыватных арганізацый.

З мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму і аказання метадычнай і практычнай дапамогі па пытаннях аховы працы арганізацыям сельскагаспадарчай, будаўнічых галін, жыллёва-камунальнай і лясной гаспадарак, прамысловасці, а таксама арганізацыям бязведамаснай падначаленасці распараджэннем старшыні райвыканкама ў раёне створаны і працуюць дзве мабільныя групы. Найбольшая колькасць парушэнняў па выніках аднаго абследавання мабільных груп выяўлена ў ТАА «ПромЭксКом», СФГ «Мой сад», РУП «Навасвержанскі лесазавод», на будаўнічай пляцоўцы агракамбіната «Колас» (г. Стоўбцы, вул. Свярдлова) і інш. Нягледзячы на тое, што ў раёне праводзіцца вялікая работа па прафілактыцы вытворчага траўматызму, дапушчаны рост няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі. У 2014 годзе зарэгістравана 17 няшчасных выпадкаў на вытворчасцях, з іх адзін – са смяротным зыходам (ААТ «Рочавічы») і шэсць – з цяжкімі наступствамі. Самы высокі ўзровень вытворчага траўматызму дапушчаны на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы (восем няшчасных выпадкаў, два – з цяжкім зыходам). На Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» адзін працуючы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. За 2014 год з-за траўматызму на вытворчасці страчана 534 чалавекі-дні.

З мэтай удасканальвання і паляшчэння ўмоў і аховы працы, якасці работы па ахове працы, недапушчэння выпадкаў вытворчага траўматызму ў першую чаргу неабходна забяспечыць выкананне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны ў святле патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2014 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

У рабоце пасяджэння прымала ўдзел член пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сарока.

Н. ЛЕАНІДАВА

 

 

З ліцэнзіяй і сумленнай канкурэнцыяй

Транспартнай інспекцыяй на тэрыторыі вобласці ў мінулым годзе праведзены кантрольныя мерапрыемствы па праверцы  прытрымлівання заканадаўства ў  аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў. На пачатак года налічвалася 4305 ліцэнзіятаў, якія ажыццяўлялі міжнародныя, міжгароднія, гарадскія і прыгарадныя перавозкі пасажыраў, у тым ліку таксі і міжнародныя перавозкі грузаў. Праведзена 791 пазапланавая аператыўная тэматычная праверка. Праверана 22618 грузавых і пасажырскіх транспартных сродкаў. Складзена 1398 актаў, а ўсяго выяўлена 3656 парушэнняў. Выпісана 765 прадпісанняў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 1700 асоб, сума штрафаў склала 3798 мільёнаў рублёў.

Падчас ажыццяўлення кантролю за перавозкамі пасажыраў асаблівая ўвага ўдзялялася міжгароднім унутраным абласным аўтамабільным перавозкам у нерэгулярных накірунках да  Мінска з наступных гарадоў: Слуцк, Салігорск, Капыль, Узда, Клецк, Любань, Старыя Дарогі, Барысаў, Валожын, Чэрвень, Беразіно і іншых. Праблемным пытаннем з’яўляецца наяўнасць фактаў выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным накірунку па дагаворах фрахтавання па маршрутах руху аўтобусаў, якія выконваюць фактычна перавозкі пасажыраў рэгулярнага накірунку. Як правіла, такія перавозкі  выконваюцца па напрацаваных маршрутах з пэўным часам адпраўлення, але часта адпраўленне ажыццяўляецца з тэрыторый, якія прылягаюць да пасажырскіх тэрміналаў. Пры гэтым такія перавозкі па нерэгулярных маршрутах выконваюцца ў адпаведнасці з Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў, якія зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2008 года № 872 з афармленнем усіх неабходных дакументаў. Калі па рэгулярных маршрутах доступ на рынак перавозак рэгулюецца шэрагам умоў, то па нерэгулярных перавозчыкі маюць неабмежаваны доступ. Гэта стварае нядобрасумленную канкурэнцыю на рынку транспартных паслуг, а такая  сітуацыя дэстабілізуе маршрутную сетку. Пры гэтым пагаршаюцца вынікі работы перавозчыкаў, якія выконваюць перавозкі пасажыраў у рэгулярных накірунках.

Работа па рашэнні такіх  праблемных пытанняў запланавана ў рамках удасканалення заканадаўства пры падрыхтоўцы ў гэтым годзе праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», у частцы ўдакладнення крытэрыяў аднясення аўтамабільных перавозак пасажыраў да перавозак па нерэгулярных накірунках.

Пры правядзенні кантрольна-прафілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікамі філіяла ўдзялялася асаблівая ўвага пытанням тэхнічнага і санітарнага стану, знешняга і ўнутранага афармлення пасажырскіх транспартных сродкаў, выкананню патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Ажыццёўлена 220 праверак, праверана больш за тры тысячы аўтатранспартных сродкаў, выяўлена 427 парушэнняў, сума штрафаў склала 145 мільёнаў рублёў.

За дапушчаныя ў мінулым годзе грубыя парушэнні ў  транспартнай дзейнасці  ў Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь інспекцыяй накіраваны матэрыялы з прапановамі аб скасаванні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) у адносінах да 63 ліцэнзіятаў. Забаронена дзейнасць 34, у тым ліку рашэннем Міністэрства транспарту скасаваны ліцэнзіі  26 перавозчыкаў, якія выконвалі перавозкі пасажыраў па нерэгулярных маршрутах. 

У мэтах павышэння эфектыўнасці праведзены сумесныя праверкі з дзяржаўтаінспекцыяй УУС Мінаблвыканкама, раённымі інспекцыямі па падатках і зборах, Мінаблаўтатрансам. Выяўлены 21 факт ажыццяўлення транспартнай дзейнасці без адпаведнага спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Чарговы раз праверкі паказалі, што не ўсе кіраўнікі прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць пасажырскія перавозкі ў гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх накірунках, выконваюць адпаведныя правілы і патрабаванні.

Г. ЖУЛЕГА,  начальнік  Транспартнай інспекцыі  па г. Мінску і Мінскай вобласці

 

Звароты разгледжаны, мерапрыемствы праведзены

У працоўных калектывах і арганізацыях нашага раёна супрацоўнікамі штаба МУС Рэспублікі Беларусь праведзена вывучэнне грамадскай думкі аб рабоце Стаўбцоўскага РАУС, у ходзе якога паступіў рад заўваг і прапаноў, рэалізацыя якіх, на іх думку, дазволіць палепшыць стан грамадскай бяспекі.

З мэтай рэалізацыі гэтых прапаноў аддзелам унутраных спраў праведзены наступныя мерапрыемствы. Ініцыіраваць абсталяванне тратуараў па вуліцы Якуба Коласа ў Стоўбцах.

ДАІ сумесна з прадстаўнікамі РУП «Стаўбцоўскае АКС» правялі камісійнае абследаванне па пытанні магчымасці абсталявання пешаходнай дарожкі на участку вуліцы Якуба Коласа, дзе яна адсутнічае. Адзначана тэхнічная магчымасць для ўкаранення такога інжынернага рашэння. Устаноўлена, што на ўчастках вуліцы, не абсталяваных пешаходнай дарожкай, назіраецца нізкая інтэнсіўнасць дарожнага руху, а наяўнасць шырокіх абочын дазваляе ажыццяўляць бяспечны рух пешаходаў.

У райвыканкам накіравана хадайніцтва па пытанні абсталявання пешаходнай дарожкі па вуліцы Якуба Коласа. Згодна з атрыманым адказам, распрацавана праектная дакументацыя на рэканструкцыю памяшканняў, дзе раней размяшчаліся воінская часць, для школы мастацтваў. У адпаведнасці з праектам, па вуліцы Якуба Коласа будзе ажыццёўлена пракладка газаправода высокага ціску да ўказанага аб’екта для забеспячэння газам кацельні. У сувязі з гэтым абсталяванне пешаходнай дарожкі па вуліцы Якуба Коласа будзе праводзіцца пасля будаўніцтва газаправода.

Прапанова па ўстаноўцы святлафораў на скрыжаванні вуліц Ленінскай і Цэнтральнай.

У 2014 годзе на адрас раённага выканаўчага камітэта накіроўваліся хадайніцтвы па пытанні абсталявання святлафорнымі аб’ектамі скрыжаванняў вуліц Цэнтральная – Ленінская і Ленінская – Свярдлова ў горадзе Стоўбцы з прыкладаннем даведачнай інфармацыі аб кошце ўстаноўкі святлафорных аб’ектаў. Згодна з атрыманым адказам, распрацаваны дэталёвы план забудовы вуліцы Ленінскай у г. Стоўбцы, які ўключае ў сябе абсталяванне святлафорнымі аб’ектамі перасячэнняў вуліц Цэнтральная – Ленінская і Ленінская – Свярдлова.

Па пытанні вулічнага асвятлення па вуліцы Сацыялістычнай у вёсцы Заямнае.

У лістападзе 2014 года аддзелам ДАІ праведзена камісійнае абследаванне функцыянавання вонкавага асвятлення па вуліцах Стаўбцоўскай і Сацыялістычнай у аграгарадку Заямнае. На адрас Стаўбцоўскага РЭС накіравана заяўка на прывядзенне стану вулічнага асвятлення згодна з нормамі дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва. На даны момант вонкавае асвятленне ў населеных пунктах, падведамасных Заямнаўскаму сельвыканкаму, функцыянуе ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных актаў.

Аб камісійным абследаванні вулічна-дарожнай сеткі ў горадзе Стоўбцы з мэтай паляпшэння асветленасці пешаходных пераходаў.

Супрацоўнікамі аддзела ДАІ пры ўдзеле прадстаўніка РУП «Стаўбцоўскае АКС» праведзена камісійнае абследаванне вулічна-дарожнай сеткі ў горадзе Стоўбцы на прадмет функцыянавання вонкавага асвятлення паблізу ад пазначаных пешаходных пераходаў і яго адпаведнасці патрабаванням. Па выніках абследавання дырэктару РУП «Стаўбцоўскае АКС» выдана прадпісанне. Праведзеная кантрольная праверка паказала, што недахопы ўхілены ў поўным аб’ёме.

У ходзе маніторынгу ад грамадзян паступілі прапановы аб спыненні парушэнняў вадзіцелямі правілаў дарожнага руху на нерэгулюемых пешаходных пераходах, хуткаснага рэжыму, паркоўкі аўтатранспарту ва неўстаноўленых месцах.

Сіламі супрацоўнікаў ДАІ рэгулярна ажыццяўляецца кантроль за захаваннем вадзіцелямі транспартных сродкаў правілаў праезду пешаходных пераходаў, хуткасных рэжымаў і правілаў паркоўкі. Так, на працягу 2014 года за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху транспартных сродкаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 1313 вадзіцеляў, за парушэнне правілаў паркоўкі – 287, за непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах  100 вадзіцеляў. У студзені 2015 года прыцягнуты да адказнасці адпаведна 48, 19 і 7 вадзіцеляў.

Аб знаходжанні грамадзян у стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах.

У аддзеле ўнутраных спраў пастаянна ўдзяляецца ўвага пытанням адпаведнай прафілактыкі. Усяго ў 2014 годзе спынена 1084 такіх правапарушэнняў, у студзені 2015 года – 75.

Прапанова ўчастковым інспектарам міліцыі перыядычна праводзіць сустрэчы з насельніцтвам на абслугоўваемых адміністрацыйных участках.

У мінулым годзе ўчастковымі інспектарамі РАУС праведзены 243 сустрэчы з насельніцтвам, у сёлетнім студзені – 23. Праводзяцца выступленні ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама сумесна з прадстаўнікамі сельвыканкамаў, пры правядзенні пасяджэнняў саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, сходаў грамадзян.

Іван МАМАЙКА, начальнік РАУС

 

 Решение Столбцовского районного  исполнительного комитета от 01.04.2015 г. № 409

 

О подготовке Столбцовского района

к пожароопасному периоду 2015 года

В целях предупреждения возникновения пожаров в лесах, на торфомассивах, полях, придорожных полосах и в сельских населенных пунктах Столбцовский районный исполнительный комитет РЕШИЛ:  

  1. Утвердить мобилизационный план тушения лесных пожаров в лесах Столбцовского района на 2015 год в разрезе лесничеств согласно приложению 1, план привлечения сил и средств на тушение пожаров, ликвидацию ЧС в городе и населенных пунктах, тушение лесных и торфяных пожаров на территории Столбцовского района (далее – план ПЛЧС) согласно приложению 2.
  2. Руководителям организаций, включенных в мобилизационный план и план ПЛЧС, обеспечить неукоснительное и своевременное прибытие техники по требованию диспетчера центра оперативного управления Столбцовского РОЧС (далее – диспетчера РОЧС) или оперативного дежурного РОЧС.
  3. Ознакомить руководителей организаций района:

начальнику РОЧС с планом ПЛЧС;

директору государственного опытного лесохозяйственного учреждения «Столбцовский опытный лесхоз» с мобилизационным планом.

  1. Финансовому отделу Столбцовского районного исполнительного комитета (далее – райисполком) в соответствии с пунктом 4 Плана основных мероприятий по подготовке сил и средств государственной системы предупреждения и ликвидации чрезвычайных ситуаций к пожароопасному сезону 2015, утвержденному Протоколом заседания Комиссии по чрезвычайным ситуациям при Совете Министров Республики Беларусь № 33/5пр от 9 марта 2015 г. , а также согласно письму Совета Министров Республики Беларусь № 33/11 от 19 марта 2015 г. выделить райисполкому денежные средства из резервного фонда райисполкома в размере 50 000 000 (пятьдесят миллионов) рублей для приобретения ГСМ в целях предупреждения и ликвидации чрезвычайных ситуаций.
  2. Государственному опытному лесохозяйственному учреждению «Столбцовский опытный лесхоз», открытому акционерному обществу «ТБЗ Неман», сельскохозяйственным организациям:

5.1. в пожароопасный период организовать круглосуточное дежурство ответственных лиц на объектах, круглосуточную работу диспетчерских служб по приему и передаче информации о пожарах, патрулирование лесных и торфяных массивов для своевременного выявления и ликвидации очагов пожаров в начальной стадии;

5.2. до 10 апреля 2015 г. издать приказы по усилению противопожарного режима и соблюдению требований норм и правил пожарной безопасности, заключить договора с обходчиками по ежедневному контролю за состоянием лесных и торфяных массивов;

5.3. организовать ежедневное информирование РОЧС о проделанной работе и состоянию лесных и торфяных массивов по маршрутам патрулирования;

5.4. обеспечить готовность пожарной и приспособленной к пожаротушению техники;

5.5. устроить минерализованные полосы на торфомассивах, вокруг лесных угодий;

5.6. до 20 апреля 2015 г.  установить шлагбаумы, щиты с предупредительными надписями на въездах в леса и на торфяники;

5.7. до 5 мая 2015 г.  проинформировать РОЧС о проделанной работе с копиями подтверждающих документов.

  1. Управлению сельского хозяйства и продовольствия Столбцовского районного исполнительного комитета:

6.1. обеспечить контроль за исполнением сельскохозяйственными организациями требований по недопущению выжигания сухой растительности и стерни на полях и подведомственных объектах;

6.2. обеспечить контроль за подготовкой мест заготовки грубых кормов. Особое внимание обратить на замеры влажности при закладке грубых кормов, на наличие доступа посторонних лиц, на оборудование зданий исправной молниезащитой, на курение только в установленных местах, соответствующих требованиям правил пожарной безопасности (наличие урны из несгораемых материалов, первичных средств пожаротушения и т. д.).

  1. Сельскохозяйственным организациям:

7.1. не допускать выжигания сухой растительности и стерни на полях и подведомственных объектах;

7.2. выполнить молниезащиту зданий хранения грубых кормов;

7.3. определить ответственных лиц по контролю за замерами влажности заготавливаемых грубых кормов с ведением учетных журналов, в которых указывать дату поступления, количество поступивших кормов, место заготовки, влажность на момент разгрузки (складирования), место складирования, кто проводил замер влажности и количество измерений;

7.4. устроить минерализованные полосы вокруг карт торфомассивов, при их наличии;

7.5. до 22 апреля 2015 г.  проинформировать РОЧС о проделанной работе.

  1. Сельским исполнительным комитетам:

8.1. совместно с организациями, расположенными на подведомственных территориях, устроить минерализованные полосы вокруг населенных пунктов;

8.2. обеспечить контроль за сжиганием мусора и недопущению выжигания сухой растительности на корню;

8.3. о выявленных нарушениях незамедлительно информировать РОЧС.

  1. Станциям ЖД «Столбцы» и ЖД «Колосово» Барановичского отделения железной дороги устроить минерализованные полосы вблизи железной дороги.
  2. Филиалу КУП «Минскоблдорстрой» – «ДРСУ № 135», филиалу «ДЭУ-62» РУП «Минскавтодор-Центр»:

10.1. устроить минерализованные полосы вдоль закрепленных дорог;

10.2. не допускать выжигания сухой растительности на корню на подведомственных территориях;

10.3. до 25 апреля 2015 г. проинформировать РОЧС о проделанной работе.

  1. Государственному учреждению «Редакция газеты «Прамень» и программы радиовещания «Радыё Стоўбцы» размещать еженедельно в районной газете сведения, предоставляемые работниками РОЧС о складывающейся пожароопасной обстановке.
  2. Государственному унитарному предприятию «Столбцовское ПМС» до 20 апреля 2015 г. обеспечить постоянный полезный уровень в осушительных каналах на торфомассивах не менее 0,6 м.
  3. Отделу образования, спорта и туризма райисполкома, учреждениям образования района:

13.1. до 20 апреля 2015 г.  провести занятия с учащимися по вопросам соблюдения правил пожарной безопасности в лесах и на торфяниках;

13.2. до 25 апреля 2015 г.  предоставить копии инструктажей в РОЧС.

  1. Руководителям (должностным лицам) организаций района не позднее 10 минут информировать РОЧС при обнаружении очага пожара по телефонам 101 или 5-54-47 и принимать меры по его тушению имеющимися силами и средствами.
  2. Финансирование затрат по тушению пожаров в лесах и на торфяниках, а также мероприятий, связанных с обслуживанием и ремонтом пожарной техники, приобретением ГСМ, организацией питания и медицинского обслуживания людей, привлекаемых для тушения, производить в установленном порядке за счет средств организаций, являющихся собственником территории.
  3. Контроль за исполнением настоящего решения возложить на заместителей председателя райисполкома по направлениям деятельности, начальника РОЧС Илюшина В. В.

Председатель

Ю. Н. Горлов

Управляющий делами

А. Г. Янковская



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *