Спытайце ў «Праменя»

На сувязі - рэдакцыя Нумары

У рэдакцыю нашай газеты паступіла некалькі пытанняў наконт продажу свіней на тэрыторыі раёна.

Галоўны ветурач Стаўбцоўскага раёна Анатоль Гусачонак дае тлумачэнні: «Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2013 года № 758 «Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчальнасці распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёлы», рашэння Стаўбцоўскага райвыканкама № 728 ад 22 мая 2014 года ЗАБАРОНЕНЫ гандаль на рынках свіней і выгульнае ўтрыманне іх у прыватным сектары.

Парасят грамадзянам прадае СТК «Крамец» ААТ «Вішнявецкі-агра» па панядзелках і чацвяргах з 11.00 па папярэднім запісу. Месца продажу: вёска Новы Свержань, пляцоўка насупраць ААТ «Маладзечналес», вуліца Чыгуначная.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *