Ад школьнікаў да работнікаў міністэрства

Добраўпарадкаванне Нумары

На Стаўбцоўшчыне падчас добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2015» было пасаджана каля 42 тысяч лясных культур. Кожнае дрэўца – у памяць аб Вялікай Перамозе. 

– Для пасадак былі вызначаны чатыры ўчасткі агульнай плошчай 9,7 га, для добраўпарадкавання –  тры ўчасткі агульнай плошчай 4,5 га і адзін участак плошчай 3 га – для ачысткі ад захламленасці, – падвёў вынікі акцыі намеснік дырэктара Стаўбцоўскага доследнага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа.

Акцыя прайшла актыўна дзякуючы ўдзелу ў ёй больш за 400 добраахвотнікаў. Акрамя лесаводаў, гэта школьнікі Вішнявецкай і Горкаўскай школ, студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, скауты, мясцовае насельніцтва. Па добрай традыцыі, адгукнуліся і дзяржаўныя арганізацыі. Так, да прыкладу, сёлета на пасадцы лесу ў нашым раёне пашчыравалі работнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.              

Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *