Звязвае «Сярэбраная нітка»

Вялікай Перамозе прысвячаецца Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нумары

Чым бліжэй мы да 70-годдзя Вялікай Перамогі, тым больш іскрыста, багата выглядае «Сярэбраная нітка», акцыя-марафон Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама і абласнога савета ветэранаў вайны і працы ў гонар гэтай знамянальнай даты. 

Акцыя крочыць па Міншчыне з пачатку 2015 года, а днямі ў яе руху адбыўся важны кульмінацыйны момант. Ва Уздзенскім краязнаўчым музеі сабраліся прадстаўнікі пяці раёнаў-суседзяў – Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Дзяржынскага, Нясвіжскага і Пухавіцкага, каб паказаць, што значыць сіла нашай агульнай памяці пра вайну. 

– З сабою мы прывезлі фільм «Мае родныя Стоўбцы», духмяны каравай ад стаўбчан і – прэзентацыю дзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра з грамадзянамі пажылога ўзросту, – падзяліўся загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс. – Пастараліся прадставіць самыя розныя накірункі: дзейнасць пажылых людзей для ветэранаў і для моладзі, дзейнасць маладзёжных валанцёраў – для пажылых, дзейнасць пажылых і моладзі – для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і т.п. Дырэкцыя тэрытарыяльнага цэнтра падтрымлівае і аказвае дапамогу ў рэалізацыі ўсіх цікавых пачынанняў. Вось і прэзентацыя наша атрымалася своеасаблівай, з жывым музычным гучаннем. Стварылі яго нашы творчыя ўдзельнікі клуба «Гады – не бяда» і, паралельна, фальклорнага гурта «Дзянніца» Навасвержанскага цэнтральнага дома культуры Валянціна Вайцяхоўская, Святлана Блатун, Таццяна Дзярнейка, Ганна Кульбака. А саліравалі Ала Янская і Людміла Сінькевіч, заўсягдатаі літаратурна-музычнай гасцёўні «Ліра».

На сустрэчы ва Уздзе стаўбчане паказалі свой узровень і павучыліся ў калегаў. Акрамя таго, уздзенцы, як гасцінныя гаспадары, запрасілі на экскурсію ў свой тэрытарыяльны цэнтр, пазнаёмілі гасцей з музеем, з яго экспазіцыяй, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне. Да фінальнага этапу акцыі-марафона «Сярэбраная нітка» засталося зусім няшмат часу, і мы ўсе з нецярпеннем чакаем сустрэчы з Днём Перамогі і яго жывымі героямі. А пакуль пакаленне «дзяцей вайны» ўдзельнічае ў конкурсе творчых работ «З мараю аб міры жывём!», вынікі якога будуць падведзены ў бібліятэцы імя А. С. Пушкіна ў Мінску.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *