Квілінг

Людзі і лёсы Нумары

Квілінг. Нават з падказкай далёка не ўсе ведаюць і ўяўляюць, што гэта за галіна ў мастацтве. А гэта стварэнне мастацкіх палотнаў метадам паперакручэння. У творчы ход і патрэбу ідзе каляровая папера, якая часам проста пад рукамі. Каб убачыць, якое хараство з гэтага атрымоўваецца, трэба заглянуць у раённую бібліятэку, дзе разгорнута галерэя палотнаў квілінга, якія прапанавалі на прагляд стаўбчанкі Алена Гундзіловіч, Марыя Яфрэмава, Людміла Ачылава, Валянціна Кубрына, Святлана Багдановіч, Валянціна Лаўрыенка, Ала Мешыч і Алена Скараходава. Гэтыя жанчыны з мастацкім захапленнем бавяць час у творчай майстэрні дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сваю выставу самадзейныя мастачкі прысвяцілі 70-годдзю Перамогі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *