З маленства вучыцца працаваць

Адукацыя Нумары

На базе СШ № 2 г. Стоўбцы прайшлі раённыя прадметныя алімпіяды малодшых школьнікаў па матэматыцы, рускай, беларускай, замежных мовах, курсе «Чалавек і свет».

У алімпіядах прынялі ўдзел каля 70 вучняў з 19 школ раёна.

Пераможцамі алімпіяды па бедарускай мове сталі: вучаніца Рубяжэвіцкай СШ Ангеліна Прычынец  (І месца), вучаніца СШ № 3 г. Стоўбцы Юлія Шпілеўская (ІІ месца), вучаніца гэтай жа школы Мілана Жырневіч (ІІІ месца).

Па рускай мове месцы размеркаваліся так: першае – у вучаніцы гімназіі № 1 Ангеліны Шушкевіч, другое –  у вучаніцы гэтай жа навучальнай установы Ганны Краўчук, трэцяе – у вучаніцы СШ № 3 г. Стоўбцы Хрысціны Ярашэвіч.

Лепшымі матэматыкамі сталі: Вольга Грышкевіч з гімназіі № 1 – першае месца, Антон Бондараў з гімназіі № 1 – другое месца, Яўген Богдан з Навасвержанскай СШ – трэцяе месца.

Па прадмеце «Чалавек і свет» прызавыя месцы размеркаваліся так: першае – у вучня Навасвержанскай СШ Мікіты Драчова, другое – у вучня СШ № 3 Яўгена Давыдоўскага, трэцяе – у вучаніцы СШ № 3 Ксеніі Кажамяка.

Лепшыя веды па англійскай мове паказалі: Ксенія Атрушкевіч з СШ № 3 г. Стоўбцы –  1-е месца, Юлія Гацура з Заямнаўскай СШ –  2-е месца, Канстанцін Волчанка з гімназіі № 1 – 3-е месца.

Дыплом І ступені па нямецкай мове атрымала другакласніца СШ № 2 Руслана Харута, дыплом ІІ ступені – чацвертакласнік Даніла Асіпенкаў з Аталезскай СШ.

Алімпіяда малодшых школьнікаў дапамагла выявіць здольных вучняў, стала стымулам дзецям для стараннай вучобы і для развіцця талентаў.

Аксана ДАВЫДЗЕНКА, метадыст аддзела  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *