На экспарт у Расію

Нумары У перапрацоўшчыкаў

У чатыры разы вырас выпуск фруктова-ягадных напаўняльнікаў на Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».

– На даны момант рэалізуем 20 тон напаўняльнікаў у месяц. Асартымент іх таксама хутка расце – намі накіраваны больш за 800 відаў «пробнікаў» вытворцам Расійскай Федэрацыі, – падкрэслівае спецыяліст па збыту Віталь Місько.   

Яшчэ не так даўно філіял пачынаў выраб фруктова-ягадных напаўняльнікаў, прызначаных для малочнай і кандытарскай прамысловасцяў, з невялікіх партый і з вузкага кола партнёраў. Сёння сярод іх – вядомыя айчынныя брэнды з самых розных рэгіёнаў краіны, такія як «Савушкин продукт», «Молочный мир», «Бабушкина крынка», «Беллакт», мінскія малочныя заводы. Праз Беларускую цукровую кампанію наладжана тавараправодная сетка і з расійскімі вытворцамі.   Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *