Смак велікоднага куліча

Гандаль Нумары

Каля васьмі тысяч штук велікодных кулічоў і святочных пірагоў рэалізавалі напярэдадні каталіцкага і праваслаўнага Вялікадня магазіны райспажыўтаварыства.

На працягу двух тыдняў гандаль гэтай прадукцыяй ішоў вельмі бойка. Загадзя, пачынаючы з чацвярга, велікодны тавар прапаноўвалі ўсе сельскія і гарадскія магазіны райспажыўтаварыства, аўталаўкі, якіх чакаюць у самых аддаленых населеных пунктах Стаўбцоўшчыны. Па добрай традыцыі, запатрабаванымі і зручнымі для жыхароў райцэнтра аказаліся і некалькі выязных кропак гандлю. У іх велікодная прадукцыя  ішла проста нарасхват.

– Спецыяльна да Вялікадня ў нашых магазінах былі створаны велікодныя куткі, дзе набыць можна было не толькі пірагі, а і ўсе неабходныя інгрэдыенты для выпечкі ў дамашніх умовах. Гэта дрожджы, ванілін, карыца, сухафрукты, прыгожая пасыпка, харчовая фарба і т.п. У шырокім асартыменце ў магазінах прадстаўлены і іншыя прадукты, незаменныя на святочным стале, якія мы завезлі непасрэдна ад пастаўшчыкоў. Сярод іх – свежыя гародніна і садавіна, мясныя далікатэсы», – адзначыў намеснік старшыні райспажыўтаварыства па гандлі Андрэй Халюта.

Наведвальнікі, якія рабілі ў гэтыя дні пакупкі, зараджаліся добрым настроем, пазітыўнай энергіяй. Яны адзначалі не толькі прыемны водар кулічоў, выпуск іх рознай вагою – ад невялікай 250-грамовай булачкі, найбольш падыходзячай для асвячэння ў храме, да сапраўднага 600-грамовага ласунка, здольнага ўпрыгожыць сямейнае застолле, але і, немалаважна, мінімальную гандлёвую нацэнку на іх.

Для таго, каб задаволіць попыт усіх жадаючых, працаўнікі кандытарскага цэха грамадскага харчавання і хлебазавода перайшлі напярэдадні святаў на кругласутачны рэжым работы. З улікам густаў пакупнікоў яны выпякалі чатыры віды велікодных булак і пірагоў.    Пр.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *