Дружна папрацуем на рэспубліканскім суботніку!

Грамадства Нумары Соцыум

17-04-2015-25

У выкананне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 18 красавіка г. г. праводзіцца рэспубліканскі суботнік. Праца арганізоўваецца на рабочых месцах ці на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезону.

Заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі пералічваюцца на разліковы рахунак райвыканкама № 3641062400533; УНП 600014644, код 601 ЦБУ № 624 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ «Беларусбанк» (рэспубліканскі суботнік) з наступным пералічэннем іх на рахунак Мінскага аблвыканкама.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *