Шырокім фронтам

Нумары Сельская гаспадарка

17-04-2015-26

Завяршыўшы сяўбу ранніх яравых, гаспадаркі раёна стараюцца ў аптымальныя тэрміны правесці іншыя неадкладныя палявыя работы. У ААТ «Шашкі» па стану на 16 красавіка пасеялі 24 гектары ільну-даўгунцу з усёй запланаванай 100-гектарнай плошчы. Актыўна засяваюць палі, каб мець шаўкавісты-валакністы, ААТ «Дзераўное», «Рочавічы».

Шырокім фронтам вядуць работы на палях у ААТ «Агранёманскі». Насенне цукровых буракоў тут заправілі ў глебу на плошчы каля 200 гектараў. Пасеялі 17 гектараў кукурузы і 30 гектараў грэчкі.

ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» спецыялізуецца на вырошчванні цыбулі. Пасадка яе праведзена на 28 гектарах.

Вядзецца запраўка глебы ўгнаеннямі, падрыхтоўка яе да сяўбы тэхнічных культур, бульбы, падкормка пашы і сенажацяў. Нездарма сказана, што веснавы дзень год корміць.  

Вопыту ў механізатарскіх справах Мікалаю Кутасу з ААТ «Шашкі» не займаць. Дзесяцігоддзі правёў старэйшы хлебароб таварыства за рулём трактара, вось і зараз ён плённа ўвіхаецца на сваёй тэхніцы на неадкладных веснавых работах, уносячы пад будучы ўраджай мінеральныя тукі.

Хоць красавік не цешыць земляробаў цяплом у поўную меру, неадкладныя веснавыя справы прыспешваюць вясковых працаўнікоў. У правядзенні апрацоўкі глебы, пасяўной поспех у многім залежыць і ад высокапрадукцыйнай энерганасычанай тэхнікі, такой як гусенічны трактар замежнай вытворчасці «Чэленджар», што працуе зараз на палетках ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», дапамагаючы мясцовым хлебаробам у сціслыя тэрміны правесці пасяўную.                   

Васіль ЗЯНЬКО

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *