Кожную мінуту – гільза

Нумары Прамысловасць Эканомiка

З сакавіка бягучага года на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы кожную мінуту сыходзіць гільза – прадукцыя вытворчасці высокадакладнага высокатрывалага чыгуннага ліцця.

Пакуль тут шмат праблем, але ўжо ў маі мяркуецца падпісаць акт выкананых работ з пастаўшчыкамі абсталявання для новай вытворчасці і пачаць працаваць самастойна. Як адзначае начальнік вытворчасці  Павел Ярахавец, на даны момант выпрабоўваецца работа абсталявання пры бесперапынным запуску вытворчасці для вырабу мінімальнай партыі з дзвюх тысяч штук гільзаў блока цыліндраў. Асаблівая ўвага – на давядзенне да нарматыўных патрабаванняў металургічных і механічных ўласцівасцяў гільзы, на «ліміт» брака не больш за два працэнты ад агульнай колькасці выпушчанага.

Яшчэ адна важная праблема, якая вырашаецца ў ходзе рэалізацыі данага інвестыцыйнага праекта, – падбор кадраў. Невялікі касцяк іх за апошні год створаны, але пастаянна адкрываюцца вакансіі. Новай вытворчасцю запатрабаваны граматныя сучасныя спецыялісты.  Пр.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *