Попыт на гарачы асфальт

Нумары Прамысловасць Эканомiка

У чарговы раз адкрыты новы сезон на асфальтным заводзе ДРБУ № 135.

З улікам незапатрабаванасці асфальтабетону зімою, на халодны перыяд завод спыняе сваю работу і аднаўляе яе з надыходам цёплага надвор’я.

– У сёлетнім сезоне, як і ў леташнім, плануем выпусціць не менш за 25-30 тысяч тон асфальту, – зазначае начальнік ДРБУ № 135 Віталь Дзям’янка. – Прыкладна 45 працэнтаў выпушчанага пойдзе на ўласныя патрэбы, а менавіта на рамонт сеткі дарог мясцовага значэння, і 55 працэнтаў – выкарыстана на аб’ектах нашых заказчыкаў.

Сярод заказчыкаў ДРБУ № 135 на даны момант – філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы», СЗАТ «Птушкафабрыка  «Колас», Стаўбцоўскае аб’яднанне камунальных службаў, якія замовілі  ўстройства пакрыцця з асфальту, устаноўку дарожнага борта або тратуарных дарожак. Для дастаўкі на аб’екты асфальтабетону, а таксама для перавозкі пясчана-гравійнай сумесі і іншых матэрыялаў ДРБУ плануе закупіць у бліжэйшы час дадатковую грузавую тэхніку – два аўтамабілі «МАЗ» грузападымальнасцю па 20 тон кожны. Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *