Даследаваць разам з мамай

Адукацыя Нумары Сацыяльная сфера Стаўбцоўшчыны

Кіраўніцтва і педагогі «Акінчыцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-пачатковая школа» імкнуцца развіваць творчасць дашкольнікаў і пачаткоўцаў, у тым ліку і іх удзелам у розных дзіцячых конкурсах, алімпіядах. Навучальная ўстанова вялікую ўвагу надае наладжванню сувязяў з бацькамі, каб і яны былі актыўнымі ўдзельнікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу.

І такія старанні даюць плён. Расціслаў Ранцюк прадстаўляў Стаўбцоўшчыну на дзіцячым абласным фестывалі работ даследчага характару  «Я – даследчык». Ён абараняў сваю работу ў секцыі дзяцей дашкольнага ўзросту. Адметна, што кіраўніком даследчай работы выступіла мама Расціслава Дзіяна Генадзьеўна. Разам яны даследавалі цікавую тэму:  «Біялагічная эвалюцыя дыназаўраў».  Асабісты дыплом Расціслава Ранцюка – гэта ўзнагарода і для навучальнай установы. Пр.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *