Ад маланкі ўспыхнула бяроза

Навіны Стаўбцоўшчыны Нумары Раённыя навіны

Моцны вецер, які пранёсся на пачатку тыдня па нашай рэспубліцы, пакінуў свае адзнакі і на Стаўбцоўшчыне.  

Як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, стыхія, нягледзячы на яе непрадказальны і парывісты нораў, не выклікала збояў у электразабеспячэнні населеных пунктаў. Аднак яна сарвала дахі над домам і хлявом у аднаго з жыхароў вёскі Агароднікі. Маёмасць, як стала вядома, застрахавана, таму аднавіць яе гаспадару будзе нескладана. У раёне Новай Вёскі бура паваліла на дарогу дрэва, якое перагарадзіла рух. Перашкода была аператыўна прыбрана сіламі ДРБУ № 135. З Рубяжэвічаў паступіў сігнал аб тым, што загарэлася бяроза – у дрэва трапіла маланка. На месца здарэння  выязджалі пажарныя падраздзяленні.    Пр.

Бяду прынёс вецер

У мінулую суботу ў цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні сухой травы непадалёку ад Хатавы. У выніку пажару загінуў састарэлы мужчына 1929 года нараджэння…

Папярэдняя прычына трагедыі – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці. «Агонь пры парывах ветру распаўсюджваецца імгненна, з хуткасцю да аднаго метра ў секунду, і стварае пагрозу пабудовам. Літаральна за лічаныя мінуты на першы погляд кантралюемае гарэнне ператвараецца ў пажар, у якім, ратуючы нажытае, сур’ёзна церпяць або нават гінуць людзі», – заўважае інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Каразей.

Выпадкі, падобныя гэтаму, на жаль, не адзінкавыя і ў нас у раёне, і ў цэлым па рэспубліцы. Таму заўсёды актуальным застаецца заклік-патрабаванне: будзьце асцярожныя з агнём, не парушайце правілы пажарнай бяспекі!     Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *