Стаць выратавальнікам

Год моладзі Нумары

25-га красавіка ў 10.00 дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праводзіць Дзень адкрытых дзвярэй. 

Для выпускнікоў школ і іх бацькоў гэта выдатная  магчымасць пазнаёміцца з вучэбнай базай і выкладчыкамі інстытута, атрымаць з першых вуснаў адказы на хвалюючыя пытанні, пагутарыць з курсантамі і даведацца пра ўмовы быту, правядзення вольнага часу, каб зрабіць свой прафесійны выбар асэнсавана. Прафесію выратавальніка ў сучасным грамадстве нельга назваць простай – яна патрабуе адпаведнага ўзроўню інтэлектуальнай, фізічнай і маральнай падрыхтоўкі, аднак сацыяльная значнасць, высакародныя мэты робяць яе адной з самых неабходных і прэстыжных.     

Сёння атрымаць прафесію выратавальніка можна ў Гомельскім інжынерным інстытуце, а таксама ў Камандна-інжынерным інстытуце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (ён знаходзіцца ў Мінску).   Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *