Да службы ў міліцыі

Год моладзі Нумары

У гэтым годзе ў нашай краіне адкрываецца новая ўстанова адукацыі –  «Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», які функцыянуе на базе VII -ХІ класаў.

Ліцэй з’яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі, у якім ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні, ствараюцца ўмовы для пражывання і харчавання навучэнцаў. Яго асноўнымі задачамі з’яўляецца забеспячэнне базавай і сярэдняй адукацыі, а таксама пярвічных ведаў і навыкаў, неабходных для службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Вялікая ўвага будзе нададзена патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў і фарміраванню ў іх дысцыплінаванасці і адказнасці, падрыхтоўцы для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў.

У ліцэй прымаюцца падлеткі, якія завяршылі навучанне ў VІ класе. Прыём у ліцэй праводзіцца па конкурсу па выніках здачы ўступных выпрабаванняў з улікам вынікаў медыцынскага агляду і ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Кандыдаты або іх законныя прадстаўнікі падаюць у прыёмную камісію дакументы ў перыяд з 2 мая па 1 чэрвеня. Пасля праходжання медыцынскага агляду і праверкі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці кандыдатаў чакаюць два ўступныя выпрабаванні ў пісьмовай форме: кантрольная работа па матэматыцы і дыктант па рускай або беларускай мове (на выбар кандыдата). Уступныя выпрабаванні праводзяцца з 20 па 30 чэрвеня.

Без уступных выпрабаванняў пры станоўчых выніках медыцынскага агляду і праверкі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці залічваюцца ў ліцэй дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.  Навучэнцы ліцэя забяспечваюцца месцамі ў інтэрнаце і бясплатным чатырохразовым гарачым харчаваннем. Ліцэістам выдзяляецца форменнае адзенне. 

Жадаючым навучацца ў ліцэі неабходна звяртацца ў групу кадраў райаддзела міліцыі (тэл. 5-52-99, 5-57-43).                    

                                                                                                              Сяргей БОГАЧ,намеснік начальніка РАУС

 



Tagged

2 комментария по теме “Да службы ў міліцыі

    1. Ліцэй з’яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі, у якім ажыццяўляецца вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні. Выпускнік ліцэя будзе мець большую магчымасць паступіць у Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Больш дакладную інфармацыю можна атрымаць у райаддзеле міліцыі па наступных нумарах тэлефонаў: 5-52-99, 5-57-43.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *