Для лячэння Надзі Канашэнка і Антона Бандаровіча

Грамадства Дабрачыннасць Нумары

Няма нічога больш важнага ў нашым жыцці, чым паслужыць бліжняму, быць гатовымі адгукнуцца, прыйсці на дапамогу ў цяжкай сітуацыі, узрасціць у сабе жаданне і ўменне заўважаць чужы больш, падставіць плячо. Таму з якой радасцю ўспрымаецца аб’яўленне  дабрачыннай акцыі, якая плануецца ў нашым раёне ў падтрымку двух цяжка хворых дзяцей-інвалідаў. Канцэрт пройдзе ў светлыя пасхальныя дні. Справы міласэрнасці ў гэты час асабліва блізкія душы хрысціяніна. У сваім зямным жыцці Іісус Хрыстос большую частку Свайго служэння быў з беднымі, калекамі, хворымі людзьмі, з тымі, хто не меў надзеі на зямныя сродкі і спадзяваўся на Бога. Хрыстос мярылам будучага для кожнага чалавека вызначыў яго адносіны да бліжняга. «Як вы зрабілі гэта аднаму з братоў Маіх меншых, то зрабілі Мне», – перадае ў Евангеллі словы Хрыста апостал Матфей.

Ініцыятарам правядзення справы міласэрнасці выступіў тэатр песні вядомай беларускай спявачкі Ірыны Дарафеевай, які ў дабрачынным канцэрце прадставіць удзельнікаў тэлепраекта ОНТ «Акадэмія талентаў».

Сабраныя ад канцэрта сродкі пойдуць на лячэнне стаўбцоўскіх хлопчыка і дзяўчынкі – Антона Бандаровіча і Надзеі Канашэнка. Не адзін раз у агульнай справе міласэрнасці жыхарамі нашага раёна арганізоўваўся збор сродкаў на іх лячэнне. Надзея Канашэнка ў пачатку бягучага года знаходзілася на абследаванні ў спецыялістаў італьянскага Інстытута ўдасканалення. Для далейшай рэабілітацыі і карэкціроўкі індывідуальнай праграмы спецыялісты італьянскага Інстытута назначылі наступны візіт для Надзі на 7 лiпеня 2015 года. Плата за медыцынскія і іншыя паслугі, пражыванне складае 3700 долараў  і 2475 еўра. Бацькі Руслан і Святлана Канашэнкі, якія нясуць вялікія фінансавыя, фізічныя, маральныя затраты на лячэнне хворай дзяўчынкі з дня яе нараджэння (ужо сем гадоў), разлічваюць толькі на нас з вамі, на міласць добрых сэрцаў.   

Пятнаццацігадовы Антон Бандаровіч жыве толькі з дапамогай апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Чатыры гады назад новы нямецкі апарат быў набыты дзякуючы такому ж дабрачыннаму канцэрту артыстаў беларускай эстрады, арганізаванаму з удзелам раённага камітэта БРСМ, дабрачынным сродкам жыхароў раёна, мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый і Беларускаму хоспісу. Функцыі гэтага  апарата разлічаны толькі на тры гады. Наспела неадкладная патрэба набыцця новага. Партатыўны нямецкі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх каштуе восем тысяч еўра. Сям’я Бандаровічаў зноў разлічвае на нашу падтрымку, на дапамогу Беларускага хоспісу і на сродкі, якія будуць сабраныя ад правядзення дабрачыннага канцэрта.

Канцэрт пройдзе 30 красавіка ў раённым цэнтры культуры, кошт білета – 100 000 рублёў. Білеты можна набыць у РЦК ці па тэл. 5-01-46, 8-029-768-61-07.                                                                                                         

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Р.S. Дабрачынныя рахункі для лячэння Надзеі Канашэнка адкрыты ў ААТ «Беларусбанк» у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 624 г. Стоўбцы, вул. Цэнтральная, 6-б, УНП 100603596; МФО 153001601: беларускія рублі – транзітны рахунак № 3819382124015 на дабрачынны рахунак  № 000011 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 624, дата заканчэння дзеяння дагавору дабрачыннага рахунку 19.09.2017 года, долары ЗША – транзітны рахунак № 3819382124871 на дабрачынны рахунак № 000040 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 624, дата заканчэння дзеяння дагавору дабрачыннага рахунку 25.09.2015 года. Назначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак Канашэнка Святланы Браніславаўны для лячэння і рэабілітацыі дачкі Канашэнка Надзеі Русланаўны. Для паштовых пераводаў: 222666, г. Стоўбцы, вул. Фрунзэ, д. 16, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь, Канашэнка Святлане Браніславаўне.

Дабрачынныя рахункі для лячэння Антона Бандаровіча: аперацыйная служба ЦБУ № 624 філіяла 500 ААТ «ААБ Беларусбанк», Мінская вобл. г. Стоўбцы, вул. Цэнтральная, 6-б, УНП 100603596,  код 601, МФО 153001601; беларускія рублі – транзітны рахунак 3819382124015 на б/с 00022; долары ЗША – транзітны рахунак 3819382124871 на б/с 00046: еўра – транзітны рахунак 3819382124871 на б/с 00046  на імя Бандаровіч Алены Станіславаўны для лячэння сына Бандаровіча Антона Мечыслававіча. (8-029) 554-65-17 – МТС.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *