Добры след суботніка

Нумары Соцыум

На Стаўбцоўшчыне ў рэспубліканскім суботніку, які прайшоў 18 красавіка, прыняло ўдзел 12 950 чалавек, у тым ліку 1 796 – школьнікаў. Імі зароблена 171 мільён 800 тысяч рублёў. 

Падчас рэспубліканскага суботніка былі ахоплены розныя аб’екты, аднак можна выдзеліць два асноўныя. Сярод іх – пасадка дрэў на былым, рэкультываваным мініпалігоне ў Ахрэмавічах, а таксама  азеляненне аб’язной дарогі ў Сіняве. У Ахрэмавічах, дзе прадстаяла акультурыць тэрыторыю плошчай у тры гектары, ударна працавалі работнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, раённага вузла электрычнай сувязі, электрасетак, Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». Не менш шматлюдна было і ў Сіняве, дзе пасадкі ажыццяўлялі работнікі цэнтральнай раённай бальніцы, Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Стаўбцоўскага райсельгасхарчу, ДРБУ № 135, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, тэрытарыяльнага цэнтра і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (частка іх была задзейнічана на навядзенні парадку на магістралі М1/Е30), аддзела адукацыі, спорту і турызму.      

– Можна назваць і шмат іншых адрасоў, дзе пакінулі добры след удзельнікі суботніка, – адзначае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Таццяна Юнцэвіч. – Так, работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм, аб’яднання камунальных службаў і лясгаса завяршалі  добраўпрадкаванне тэрыторыі вакол гарадскога возера. Дарожнікі ДРБУ № 135 праводзілі падсыпку вуліцы Чарняхоўскага ў Стоўбцах. Гандлёвыя работнікі ачышчалі ад захламленасці лес, размешчаны за мясакамбінатам. Будаўнікі ПМК-233 наводзілі парадак на тэрыторыі пустуючай сядзібы па вуліцы Першамайскай, 14. Камунальнікі прыбіралі стыхійную смеццязвалку па вуліцы Кутузава. Многія арганізацыі працавалі таксама на замацаваных вуліцах або на сваіх рабочых месцах.

Заробленыя на суботніку сродкі пойдуць, у прыватнасці, на набыццё апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць дапамогу дзецям, на іншыя высакародныя мэты.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ,

фота Нэлі АСТРЭЙКА і Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *