30 красавіка г. г. у раённым аб’яднанні прафсаюза, размешчаным па адрасе вул. Ленінская, 45, каб. 113, з 13.00 да 15.00 адбудзецца прыём грамадзян прававым інспектарам працы Ігарам Барысавічам Анішчанка па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі прававых зносін.
30 красавіка г. г. з 10.00 да 13.00 у каб. 45 Стаўбцоўскага РАУС (г. Стоўбцы, вул. Гайдука, 21) будзе праводзіцца прыём грамадзян і прамая тэлефонная лінія па пытаннях судова-экспертнай дзейнасці з падпалкоўнікам юстыцыі Мікалаем Юр’евічам БЕЛАВУСАВЫМ, начальнікам Стаўбцоўскага міжраённага аддзела дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Папярэдні запіс на прыём і тэлефон для зваротаў: 5-10-78.