Прадукцыя дрэваапрацоўчага цэха Стаўбцоўскага доследнага лясгаса ў сваёй большасці экспартаарыентаваная, а гэта падразумявае працу вопытных станочнікаў, дакладнасць вырабу і апрацоўкі піламатэрыялаў, дакладнае захаванне тэрмінаў выканання заказу і пастаўкі пакупніку.
Якраз вопыту і майстэрства станочніку Яўгену Міцюлю не займаць. Не адзін можа пазайздросціць яго ўвішнай рабоце.
Ладзяцца рабочыя справы і ў станочнікаў Марыны Кажавец і Васіля Цізянка. Любы вытворчы заказ ім па сіле.
Загадчыцу склада піламатэрыялаў Таццяну Козел і станочніка Юрыя Васілеўскага аб’ектыў камеры застаў за праверкай распіловачнага матэрыялу перад адгрузкай заказчыку.
Фота Васіля ЗЯНЬКО
Свае кадры для лясгаса
Стаўбцоўскі доследны лясгас, як і лясная гаспадарка Міншчыны, зацікаўлены ў тым, каб забяспечыць сябе мясцовымі кадрамі.
У сувязі з гэтым больш за трыццаць адзінаццацікласнікаў школ Міншчыны, якія выказалі жаданне абраць прафесію лесавода, днямі былі запрошаны ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Сярод іх было і двое прадстаўнікоў Стаўбцоўшчыны – вучні сярэдняй школы № 3 Кірыл Нарановіч і Яўген Шчэцька.
– Выпускнікоў школ пазнаёмілі з навучальнай установай і яе выкладчыкамі, расказалі пра спецыяльнасць «Лясная гаспадарка» і ўступную кампанію і, акрамя таго, далі магчымасць прайсці пробнае тэсціраванне па матэматыцыі і хіміі, – расказаў аб праграме гэтай паездкі намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа.
Трэба дадаць, што прапануемая выпускнікам школ мэтавая падрыхтоўка ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце дазволіць атрымаць пасля заканчэння першае рабочае месца ў сваім лясгасе. Пр.
Фарэль у сажалках
З канца сакавіка бягучага года філіял «Хотава» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» страціў юрыдычную самастойнасць і стаў участкам па вытворчасці рыбы аднаго з філіялаў агракамбіната – «Племптушкарэпрадуктара «Бройлер».
Нягледзячы на змену шыльды, работа на сажалках не спыняецца. Як адзначыў начальнік участка Юрый Мінько, паспяхова прайшло іх зарыбленне адна- і двухгадовым мальком. Сярод разводзімых відаў рыб – карп, белы амур, таўсталобік, шчупак, карась, фарэль. Сёлета плануецца атрымаць 44 тоны таварнай рыбы (летась было рэалізавана 25 тон і каля 10 тон пайшло на зарыбленне).
За апошнія гады рэалізавана шмат планаў па добраўпарадкаванні. З дапамогай агракамбіната зроблены сучасны рамонт канторы, пабудавана памяшканне для аховы. Створана база адпачынку для аматараў платнай рыбалкі. Пр.
З хуткасцю «Тайфуна»
У гэтым годзе дарожнікі ДРБУ № 135 прыступілі да ямачнага рамонту на абслугоўваемых дарогах з дапамогай устаноўкі «Тайфун».
Сама назва ўстаноўкі гаворыць пра яе асноўную рабочую якасць – высокую прадукцыйнасць працы. Так, калі звычайнай устаноўкай за змену можна зрабіць максімум 150 м2 ямачнага рамонту, то з прымяненнем «Тайфуна» – у два разы больш, пры тым, што для яго абслугоўвання дастаткова толькі двое работнікаў.
– Раней мы пазычалі такую сучасную ўстаноўку, у гэтым годзе пастараліся займець сваю, – расказвае начальнік ДРБУ № 135 Віталь Дзям’янка. – Перададзены ў карыстанне «Тайфун» мадэрнізавалі і спадзяемся на высокую аддачу.
У цэлым для правядзення ямачнага рамонту на сетцы мясцовых дарог задзейнічаны тры брыгады дарожнікаў. Пр.