Вызначыліся на веснавой сяўбе

Нумары Сельская гаспадарка

Механізатары, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў падчас правядзення веснавых палявых работ, адзначаны Падзячнымі пісьмамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункамі. Са словамі ўдзячнасці за шчырую працу ўзнагароды перадавікам уручыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Дзяніс Колесень. На сяўбе яравых збожжавых і культывацыі глебы вылучыліся Генадзь Юнцэвіч і Аляксандр Амараў з ААТ «Шашкі», на перадпасяўной апрацоўцы  і чызеляванні глебы Казімір Дамброўскі і Арцём Дарашэвіч з ААТ «Агранёманскі», на пагрузцы арганікі Дзмітрый Барысевіч з ААТ «Вішнявецкі-агра», на ворыве глебы Аляксандр Кавалёў з ААТ «Каганец», на ўнясенні мінеральных угнаенняў Алег Шышко з ААТ «Рубяжэвічы», на ўнясенні арганікі Вікенцій Шыбіцкі з ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Сярод маладых механізатараў на сяўбе яравых збожжавых лепшым прызнаны  Аляксандр Герлоўскі (ААТ «Агранёманскі»), на чызеляванні глебы Аляксандр Калошыч (ААТ «Дзераўное»), на ўнясенні мінеральных угнаенняў і на пагрузцы арганікі Ігар Логінаў і Сяргей Шахно (ААТ «Каганец»), на культывацыі глебы Яўген Чэмка (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»). Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *