Афіша

Навіна дня Нумары

Калі душа спявае

Сёння ў раённым Цэнтры культуры, у 18.00, адбудзецца канцэрт Генадзя Парыкіна – аўтара і выканаўцы цудоўных песень, удзельніка міжнародных фестываляў «Музей шансона» і «Вянец шансона», фестываля-свята аўтарскай песні «Лістапад».

Напярэдадні свайго канцэрта Генадзь сустрэўся з журналістамі нашай газеты.

Генадзь Анатольевіч расказаў, што ён нарадзіўся на Алтаі ў горадзе Рубцоўску, затым жыў у Казахстане, дзе і сустрэў сваю будучую жонку – яна родам з Валожынскага раёна. У 1992 годзе пераехалі ў Беларусь.

«Мая першая песня была напісана на Дзень св. Валянціна і прысвечана любімай жонцы Валянціне, – расказвае Генадзь Парыкін. – За некалькі гадоў напісаў больш  70-ці песень. Гэта песні і аб Беларусі («Беларускі вальс», «Зямля беларуская»), і аб каханні. 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвяціў песні «Белые подснежники», «Не вернувшиеся с войны» і іншыя. Тэмы маіх песень самыя розныя. Іх я прысвячаю і жонцы, і дзецям, і ўнукам. А зусім нядаўна напісаў песню «Дровы» на беларускай мове, якую ўжо палюбілі слухачы. Калі душа спявае, то ўсё атрымліваецца, хочацца жыць і тварыць».

Зараз Генадзь жыве ў Фаніпалі. Яго творчасцю цікавяцца арганізатары музычных фестываляў, перш за ўсё – рускага шансона. Планы ў спевака вялікія – ад выпуска альбомаў, гастрольных тураў па гарадах Міншчыны да ўдзелу ў Міжнародным конкурсе аўтарскай песні, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Сёння мы ад імя Генадзя Парыкіна запрашаем усіх стаўбчан на канцэрт, а Генадзю Анатольевічу пажадаем творчых поспехаў і гучных апладысментаў.          

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *