Выяўлены парушэнні

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

Пры праверцы ДУП «Заслаўскае ПБ» устаноўлены парушэнні заканадаўства аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі, цэнаўтварэнні, бухгалтарскім уліку, дапушчана завышэнне кошту выкананых работ і інш. На ДУП «Заслаўскае ПБ» устаноўлены парушэнні патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у адносінах тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі пры выпуску прадукцыі. Для ўхілення ўстаноўленых парушэнняў інспекцыяй  Дзяржстандарту па Мінскай вобласці і г. Мінску ДУП «Заслаўскае ПБ» выдадзены адпаведныя прадпісанні.

Устаноўлена, што ў студзені бягучага года выконваліся будаўніча-мантажныя работы без дазволу органаў дзяржбуднагляду. Пры гэтым на аб’екце выкарыстоўвалася электрычная энергія для ацяплення службовых і іншых памяшканняў без дазволу энергазберагаючай арганізацыі і органаў дзяржаўнага энергетычнага нагляду.

Выяўлены парушэнні ўстаноўленага парадку фарміравання адпускных цэн на прадукцыю ўласнай вытворчасці, а таксама завышэнне кошту выкананых будаўніча-мантажных работ.

Кіраўніцтва ў інструкцыях і кантрактах з асобнымі работнікамі не замацавала абавязкі з улікам спецыфікі іх працоўных функцый, чым парушыла патрабаванні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый».

У ходзе інвентарызацыі выяўлены не пазначаныя ў бухгалтарскім уліку формы для вытворчасці будаўнічых канструкцый. Без прыёмкі ва ўстаноўленым парадку прадпрыемства эксплуатавала аб’ект «Будаўніцтва рамонтных майстэрань з адміністрацыйна-бытавымі памяшканнямі і складам на тэрыторыі ДУП «Заслаўскае ПБ» у г. Заслаўе».

Па стану на 15.04.2015 г. за дапушчаныя парушэнні пяць вінаватых асоб прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 8,1 млн руб., да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 11 чалавек, ДУП «Заслаўскае ПБ» аштрафавана на суму 305,1 млн руб. На суму завышэнняў кошту будаўніча-мантажных работ, выкананых за сродкі бюджэту, зменшана запазычанасць па аплаце выкананых работ. Рэалізацыя матэрыялаў праверкі прадаўжаецца.

Для прыняцця неабходных мер рэагавання па ўхіленню выяўленых парушэнняў матэрыялы праверкі накіраваны ў ДУП «Аб’яднанне Мінскмеліяводгас».

Т. ГАЙДУКОВА,

галоўны спецыяліст упраўлення кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта  дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *