Памяці адважнага камандзіра

Нумары Спорт

Аркадзій Панамароў – легендарны камандзір партызанскай брыгады «Спартак», а ў мірны час – дырэктар Дзераўнянскай сярэдняй  школы. Памяць аб ім жыве. Увекавечана яна і ў спартыўным мемарыяле, традыцыйным турніры валейбалістаў. Сёлета ён быў прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі.

У спаборніцтвах, якія праводзіліся ў аграгарадку Дзераўная, прымалі ўдзел дзесяць каманд. Спачатку прайшлі гульні ў групах. Дабіліся права выступаць у фінале валейбольныя дружыны аграбудфірмы «ПМК-74 – Налібакі» і філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу  «Мінскі маторны завод у г. Стоўбцы». Напружаная гульня завяршылася перамогай «пээмкоўцаў». Цікавым стаў паядынак і за трэцяе прызавое месца, тут поспеху дабілася каманда ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

Акрамя пераходнага кубка, аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама былі вызначаны і ўручаны прызы лепшым ігракам у намінацыях. Адзначаны Канстанцін Шуцько, Яўген Босы, Міхаіл Босы, Уладзімір Супрановіч, Сяргей Калошыч, Яўген Міхалевіч.                  

  Пр.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *