9 мая 2015 года 70-й гадавіне Вялікай Перамогі прысвячаецца раённае свята «Мы – нашчадкі перамогі»

Навіна дня

image_pdfimage_print

10.45 – шэсце святочных калон працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый па вуліцах горада да будынка райвыканкама і далей да плошчы Бессмяротнасці;

–  вул. Ленінская (ад рэстарана «Нёман»), на чале калоны духавы аркестр «Васількі» Стаўбцоўскай школы мастацтваў;

–  вул. Ленінская (ад кінатэатра «Беларусь»), на чале калоны духавы аркестр «Віціны» раённага Цэнтра культуры;

– вул. Сацыялістычная (ад стэлы вызваліцелям горада), на чале калоны духавы аркестр «Кромань» Дзераўнянскай школы мастацтваў.

11.00 –  на Плошчы Бессмяротнасці – мітынг «Рэха нашай памяці».

12.00 – на плошчы Леніна –  святочная праграма «Пераможныя залпы грымяць над краінай».

На плошчы Леніна будуць размешчаны выстава майстроў народнай творчасці ўстаноў культуры раёна, гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны.

14.00 –  на стадыёне «Юнацтва» –  спартыўнае свята.

20.00 — 23.00 –  на плошчы Леніна канцэрт-віншаванне «Няхай у Дзень Перамогі музыка гучыць!»

23.00 – на плошчы Леніна святочны феервек.

Сардэчна запрашаем на свята!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *