Памяць, што яднае пакаленні

Вялікай Перамозе прысвячаецца Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нумары

image_pdfimage_print

Тэма выхавання ў маладых людзей пачуццяў патрыятызму, грамадзянскай адказнасці за лёс сваёй краіны павінна стаць асноўнай у дзейнасці як структур выканаўчай улады, устаноў адукацыі, так і грамадскіх фарміраванняў (савета ветэранаў, БРСМ, «Белай Русі», раённай арганізацыі Камуністычнай партыі). На жаль, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з году ў год становіцца ўсё менш. У нашым раёне іх засталося ўсяго 61 чалавек. І мы павінны максімальна выкарыстаць патэнцыял гэтых паважаных людзей, удзельнікаў і відавочцаў гераічных і лёсавызначальных старонак нашай гісторыі.

Раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны мерапрыемствы па святкаванню 70-годдзя Перамогі і правядзенню Года моладзі.

Ва ўстановах адукацыі праходзяць тэматычныя тыдні «Вечны агонь памяці», «Кветкі Перамогі», «Урокі мужнасці». Шырокае распаўсюджванне і грамадскую значнасць набыла рэспубліканская патрыятычная акцыя «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Яна ўключае правядзенне раду мерапрыемстваў, накіраваных на актыўнае ўключэнне навучэнцкай моладзі ў работу па ўсебаковаму вывучэнню гісторыі, культуры і прыроды свайго роднага краю.

Фарміраванню патрыятычнай самасвядомасці садзейнічае арганізацыя работы 13 школьных музеяў. Пад дэвізам «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» ва ўсіх установах адукацыі арганізоўваюцца экскурсіі па месцах баявой славы. Наладжана шэфства над помнікамі гісторыі і культуры, абеліскамі, пахаваннямі абаронцаў Айчыны. Працуюць факультатыўныя заняткі і аб’яднанні па патрыятычнаму выхаванню.

Стала добрай традыцыяй правядзенне ўрачыстых лінеек, прысвечаных прыёму вучняў у рады БРСМ і БРПА з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Самым дастойным  ветэраны ўручаюць ва ўрачыстай абстаноўцы камсамольскія білеты і павязваюць піянерскія гальштукі.

Ветэраны з’яўляюцца арганізатарамі Дзён прызыўніка, турніру па міні-футболе на прызы раённага Савета ветэранаў, турніру па валейболе на Кубак памяці Аркадзія Панамарова, камандзіра партызанскай брыгады «Спартак». У гэтым годзе па ініцыятыве раённага Савета ветэранаў 22 піянерскім атрадам і дружынам прысвоены імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаных ордэнамі і медалямі.

Цесныя кантакты і супрацоўніцтва раённага Савета ветэранаў са структурамі выканаўчай улады раёна, установамі адукацыі, сацыяльнай абароны, прафсаюзнымі камітэтамі, іншымі грамадскімі аб’яднаннямі дазволілі істотна палепшыць сацыяльна-бытавыя ўмовы ветэранаў вайны і працы. Сёння ўсе ўдзельнікі вайны маюць жыллё, дамашнія тэлефоны, забяспечаны неабходным медыцынскім доглядам. Ім аказваецца дапамога ў апрацоўцы прысядзібных участкаў, дастаўцы паліва. Па ініцыятыве раённага Савета ветэранаў штогод усе ўдзельнікі вайны забяспечваюцца бясплатнай бульбай. Так, сялянска-фермерская гаспадарка «Сула» ў мінулым годзе бясплатна выдзеліла тры тоны бульбы для ветэранаў, якія жывуць у горадзе. У сельскай мясцовасці ветэраны атрымліваюць бульбу бясплатна з сельскагаспадарчых арганізацый, згодна з рашэннем райвыканкама.

Стала добрай традыцыяй да Дня Перамогі і Дня Незалежнасці для ветэранаў вайны за кошт раённага бюджэту фарміраваць прадуктовыя наборы. Для паляпшэння гандлёвага і бытавога абслугоўвання ветэранаў, пенсіянераў і інвалідаў у сістэме райспажыўтаварыства і КБА ўкаранёна сістэма скідак і льгот.

Значная шэфская дапамога аказваецца ветэранам установамі адукацыі, пярвічнымі структурамі БРСМ, піянерскімі дружынамі. У практыцы іх работы – акцыі «Ветэраны жывуць побач», «Піянеры – ветэранам», «Клопат», «Ніхто не забыты». У раёне актыўна працуюць тры валанцёрскія атрады руху «Добрае сэрца» ўстаноў адукацыі горада па аказанню дапамогі ветэранам, пажылым грамадзянам.

Праз арганізацыю і правядзенне маштабных, з прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва патрыятычных, культурна-спартыўных, экалагічных мерапрыемстваў фарміруецца ў нашых грамадзян цвёрдае перакананне ў падтрымцы выбранага кіраўніцтвам нашай краіны сацыяльна-эканамічнага курса.

Сяргей ШЭСЦЕЛЬ,

намеснік старшыні райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *