Сустрэча ў Нацыянальнай бібліятэцы

Вялікай Перамозе прысвячаецца Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нумары

image_pdfimage_print

Незабыўная паездка адбылася ў стаўбчан напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі. Іх запрасілі ў Нацыянальную бібліятэку на ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і 10-годдзю хора «Судьбы», у склад якога ўваходзяць былыя непаўналетнія вязні Першамайскага раёна г. Мінска.

– Нашай дружбе з незвычайным мастацкім калектывам пад зборным іменем «Судьбы» – другі год. А пазнаёміліся мы на мерапрыемстве, падрыхтаваным сумесна з міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемаразуменне», – прыгадаў загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Сяргей Есіс. –  Удзельнікі хора бывалі ў нас на Стаўбцоўшчыне. Ім, людзям творчым і неардынарным, асабліва запомніліся Коласаўскія мясціны. Хор «Судьбы» быў створаны ў рамках сумеснага беларуска-германскага праекта «Песні для справы міру» з ліку былых вязняў. Самай старэйшай з іх споўніўся 81 год. Вось ужо на працягу дзесяцігоддзя ён вядзе вялікую патрыятычную, выхаваўчую і міратворчую дзейнасць – нясе праўду аб вайне ў імя захавання міру. Кожны яго ўдзельнік узнагароджаны памятным медалём «Непокорённые» – за стойкасць і вернасць Радзіме.

Запрашэнне прыняць удзел у святкаванні 10-гадовага юбілею гэтага адметнага калектыва паступіла ад старшыні савета вязняў Першамайскага аддзялення ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызма» Галіны Змушко і Людмілы Бурдыка, мастацкага кіраўніка хора. «Кіраўнікі і наведвальнікі гурткоў падрыхтавалі сваімі рукамі падарункі і, разам з актывістамі-валанцёрамі нашага аддзялення, адправіліся на юбілейную сустрэчу», – заўважае Сяргей Есіс.              

Нельга перадаць словамі той накал культурна-эстэтычнага і патрыятычнага ўзрушэння, натхнення, якое выклікала святочная праграма. Сярод гасцей свята – адміністрацыя Першамайскага раёна сталіцы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і БРСМ, настаўнікі і выкладчыкі школ і навучальных устаноў г. Мінска. Разам са стаўбчанамі былі дэлегацыі яшчэ з двух раёнаў – Маладзечанскага і Асіповіцкага, з якімі ўдзельнікаў хору «Судьбы» таксама звязваюць цесныя і плённыя стасункі. Усе тры раёны былі прадстаўлены пад апладысменты залы.

Хор адкрыў праграму «Бухенвальдскім набатам». Зала ўзнялася і ўсю кампазіцыю стаяла, стаіўшы дыханне… Разам з ветэранамі на сцэне выступала і моладзь – дзіцячыя калектывы, навучэнцы Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – пераможцы конкурса патрыятычнай песні. У фае Нацыянальнай бібліятэкі скульптар А. В. Скачок прэзентаваў свой варыянт мемарыяльнага знака ў памяць аб ахвярах фашызма ў Трасцянцы, на месцы былога лагера смерці. 

…На віншавальных паштоўках, уручаных ад стаўбчан удзельнікам хору «Судьбы», – чырвоная зорка, сімвал вечнай славы героям, і галінка квітнеючай вішні, сімвал нашай неўміручай Перамогі.  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *