У руках гэтых хлопцаў – эстафета пакаленняў

Год моладзі Нумары

image_pdfimage_print

Па добрай традыцыі ў музеі-сядзібе «Дзяржынава» ўрачыста былі ўручаны павесткі прызыўнікам раёна, якія гэтымі майскімі днямі папоўняць беларускае войска.

З віншаваннямі звярнуліся да маладых людзей раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў, воін-інтэрнацыяналіст Іван Карніцкі і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская. Кожны з выступоўцаў знайшоў для прызыўнікоў цёплыя і хвалюючыя, самыя патрэбныя словы.

–  Мы спадзяемся на вас, абаронцаў Айчыны, што вы не падвядзеце сваю сям’ю, родную Стаўбцоўшчыну і нашу Беларусь, -– выказаў упэўненасць райваенкам Аляксей Дзядкоў.

У гэты вясенні прызыў у войска пойдзе 30 юнакоў, яшчэ трое прызываюцца на рэзервную службу. Моладзь папоўніць пагранічныя, дэсантныя і ўнутраныя войскі, спецназ і т.п. Першыя адпраўкі прызыўнікоў у армію пачнуцца 14 мая, апошнія запланаваны на 28 мая.     

Праграма раённага дня прызыўніка, падрыхтаванага аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі сумесна з райваенкаматам, была аздоблена цікавай экскурсіяй па дому-музею, узаемным знаёмствам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *