«Прамень» на міжнароднай выставе СМІ

Нумары Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

Традыцыйна да Дня друку, які святкуецца 5 мая, у Мінску праходзіць спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі». Яна мае статус міжнароднай. У гэтым годзе выстава прайшла ў 10-ы раз і сабрала ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» звыш 400 прадстаўнікоў вядучых сродкаў масавай інфармацыі з 12 краін.

Сёлета буйны інфармацыйны форум праходзіў пад знакам значнай юбілейнай даты – 70-годдзя Вялікай Перамогі, якую ад свята журналістаў аддзяляюць некалькі дзён. Гэта тэма стала лейтматывам інфармацыйных стэндаў большасці выданняў. Бранск, напрыклад, прыехаў на выставу ў Беларусь з такой рэліквіяй – падшыўкай франтавой газеты. Паглядзець яе, палістаць, пранікнуцца духам ваеннага часу можна было кожнаму наведвальніку.  Многія беларускія выдавецтвы таксама дэманстравалі выданні ваеннага часу. У страшныя гады ваеннага ліхалецця друкаванае слова было магутнай зброяй, якая згуртоўвала, падымала дух байцоў на абарону сваёй Айчыны.

Тэматыка Вялікай Перамогі ўпрыгожыла і стэнд сродкаў масавай інфармацыі Мінскай вобласці. Газета «Прамень» паўдзельнічала ў Міжнароднай выставе СМІ сваёй прэзентацыйнай праграмай з відэапраглядам. Мы ўдзячныя вучаніцы СШ № 3 г. Стоўбцы, актыўнаму няштатнаму аўтару «Праменя» Кацярыне Ігнатовіч за выдатна праведзеную ёю прэзентацыю нашай газеты.

«Прамень» займае сваю дастойную нішу ў нацыянальнай інфармацыйнай прасторы. Выдатна ўпісаўся ён на адкрытай пляцоўцы  друкаваных і аўдыявізуальных СМІ, аператараў і дыстрыб’ютараў кабельнага тэлебачання, распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі, выдавецтваў і друкарняў, якія шырока былі прадстаўлены на форуме.

Мы яшчэ раз мелі магчымасць востра адчуць, наколькі важную задачу  выконваюць перыядычныя выданні, якія закліканы ўмацоўваць беларускую дзяржаўнасць, кансалідаваць грамадства на мірнае, стваральнае жыццё.

Нездарма выстава «СМІ ў Беларусі» праходзіла пад слоганам «Слова на службе міру і стварэння». Як адзначыла міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, задача прэсы – фарміраваць асобу, выхоўваць грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. У дні святкавання 70-гадовага юбілею Вялікай Перамогі гэтыя словы гучалі пераканаўча і важка.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара

 

ПАШАНА КАЛЕГАМ-ВЕТЭРАНАМ

Шануе сваіх ветэранаў райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. З нагоды святаў іх наведваюць дома, сабіраюць матэрыял аб баявых і працоўных подзвігах гэтых легендарных сёння людзей.

Дзевяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працоўнае жыццё якіх было звязана са сферай адукацыі нашага раёна, атрымалі знакі пашаны і вялікай удзячнасці напярэдадні святкавання 70-гадовага юбілею Вялікай Перамогі. З грашовымі прэміямі і віншавальнымі паштоўкамі  іх наведалі дома калегі на чале са старшынёю райкама прафсаюза Сямёнам Юрчыкам.

 

АД ЧЫРВОНАГА КРЫЖА

Валанцёрская група ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адзначана Падзякай Мінскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа, у падарунак ёй уручаны «фірменны» сувенір з сімволікай арганізацыі.

–  Узнагароджанне праходзіла ў рамках заключнага этапа акцыі-марафона «Сярэбраная нітка», прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, які на працягу некалькіх месяцаў гучна крочыў па нашай Міншчыне, – заўважае загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс. Актыўным удзелам у ім вызначыліся валанцёры розных узростаў – моладзь і пажылыя людзі, якія з’яўляюцца членамі клуба «Гады – не бяда». Разам, пры падтрымцы раённай і абласной арганізацый Чырвонага Крыжа, яны аказвалі дапамогу сацыяльна неабароненым жыхарам нашага горада і раёна. Да прыкладу, сваімі рукамі рыхтавалі віншавальныя паштоўкі і дарылі іх напярэдадні Дня Перамогі шаноўным ветэранам…

Валанцёры тэрытарыяльнага цэнтра, між іншым, увасабляюць свае ініцыятывы ўжо не першы год. І гэта не можа застацца незаўважаным. За плённую дзейнасць ім было прысвоена званне «Лепшы валанцёр Мінскай вобласці-2014». А сёлета, дзякуючы ім, наш раён аказаўся ў ліку тых раёнаў-пераможцаў (Жодзінскага, Вілейскага, Барысаўскага, Маладзечанскага), дзе валанцёрскі рух атрымаў шырокі размах.

Як вядома, на Стаўбцоўшчыне завяршылася рэалізацыя праекта «Расшырэнне магчымасцяў пажылых людзей у прыняцці рашэнняў па пытаннях іх паўнацэннага ўдзелу ў жыцці грамадства». Гэты праект пры падтрымцы Мінскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа, у прыватнасці, яго куратара Юліі Кнацько, дапамог стварыць на Міншчыне сапраўднае валанцёрскае брацтва.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *