Для нашай бяспекі

Кантроль, бяспека Нумары

image_pdfimage_print

ПРАВЕРЫЦЬ – ЗНАЧЫЦЬ ПАПЯРЭДЗІЦЬ

Пасля нядаўняга пасяджэння райвыканкама, на якім разглядалася пытанне стану аховы працы і аб мерах, што прымаюцца ў арганізацыях раёна па папярэджанні вытворчага траўматызму, упраўленнем райсельгасхарчу сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу была арганізавана і праведзена спецыяльная вучоба. На мерапрыемства былі запрошаны спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў  і  арганізацый, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку і  адказваюць за праходжанне вадзіцелямі і механізатарамі перад выездам на работу абавязковага кантролю стану здароўя шляхам праверкі прыборам «Алкатэст», а таксама прадстаўнікі УЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» і райаддзела ДАІ. Медыкі, у прыватнасці, расказалі, як правільна працаваць з прыборам, каб паказчыкі яго былі больш дакладнымі, спыніліся і на некаторых іншых аспектах. Супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі засяродзіў увагу на парушэннях, якія выяўляюцца ў дадзеным накірунку найбольш часцей, прывёў і станоўчыя прыклады. Мерапрыемства прайшло актыўна, шмат задавалася пытанняў, на якія былі атрыманы грунтоўныя адказы.

Дарэчы, у выкананне рашэння абласной камісіі па бяспецы дарожнага руху, ад кіраўнікоў гаспадарак і арганізацый запатрабавана замацаваць не менш, як па  чатыры службовыя асобы, якія будуць адказваць за праходжанне работнікамі праверак на прадмет алкагольнага ап’янення. Як падкрэсліла галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Людміла Магер, падчас масавых палявых кампаній такія праверкі, згодна з рашэннем райвыканкама, павінны абавязкова праводзіцца перад выездам вадзіцеляў і механізатараў на работу і пасля вяртання іх у гараж. Заказаны і спецыяльныя журналы ўстаноўленага ўзору для запісу вынікаў медагляду.

 

ВЫКОНВАЦЬ ПРАВІЛЫ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ

На тэрыторыі нашага раёна з 20 красавіка па 20 мая 2015 года праводзіцца пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе ў вясенне-зімова пажаранебяспечны перыяд. Асноўнай мэтай данай акцыі з’яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правіл пажарнай бяспекі ў жылых будынках, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг ў забеспячэнні іх бяспекі, замацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў і г. д.

Стаўбцоўскі РАУС інфармуе аб тым, што забаронена пакідаць дзяцей без нагляду і аб крымінальнай адказнасці бацькоў за пакіданне дзяцей ў небяспечных умовах (арт. 159 УК Рэспублікі Беларусь), а таксама звяртаецца з просьбай інфармаваць РАУС (па тэл. 5-14-88, 5-32-76 ці 102) аб грамадзянах, якія злоўжываюць алкаголем і не выконваюць правілаў супрацьпажарнай бяспекі, выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця алкагольных напояў, вядуць асацыяльны вобраз жыцця. Паведамляйце і аб жылых памяшканнях, якія не адпавядаюць правілам супрацьпажарнай бяспекі

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

 

ПРАВОДЗІЦЦА  ТЭХАГЛЯД  ЛОДАК

На што неабходна звярнуць увагу ўладальнікам маламерных суднаў?

Сярод асноўных задач Дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 332 ад 25 ліпеня 2013 года, –  дзяржаўная рэгістрацыя і класіфікацыя, тэхнічны агляд маламерных суднаў за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых суднаў грузападымальнасцю менш за 225 кг, нагляд за выкананнем правілаў плавання на маламерных суднах.

Так, юрыдычныя і фізічныя асобы, якія маюць маламерныя судны на правах асабістай уласнасці, абавязаны зарэгістраваць (перарэгістраваць) іх незалежна ад іх тэхнічнага стану на працягу 30 дзён з моманту набыцця. Дзяржаўная рэгістрацыя маламернага судна і правоў на яго ажыццяўляецца на працягу дзесяці рабочых дзён з дня падачы заявы.

Да кіравання маторнымі суднамі дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 16 гадоў, годныя па стане здароўя і якія маюць пасведчанне на права кіравання маторнымі суднамі. Акрамя таго, суднавадзіцель маторнага судна абавязаны праходзіць праверку ведаў раз у тры гады. 

Эксплуатацыя маламернага судна без праходжання ва ўстаноўленыя тэрміны і парадку тэхнічнага агляду забаронена. У працэсе яго эксплуатацыі тэхнічны агляд праводзіцца ў наступныя тэрміны: пасля сканчэння гарантыйнага тэрміну на маламернае судна, устаноўленага вытворцам, – для маламерных суднаў, год выпуску якіх супадае з годам праходжання тэхнічнага агляду; кожныя два гады – для маламерных вёсельных суднаў, з году выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, уключаючы год выпуску; кожны год – для маламерных вёсельных суднаў, з году выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў, маторных і іншых маламерных суднаў.

Адно з новаўвядзенняў Правілаў карыстання маламернымі суднамі і базамі для іх стаянак, зацверджаных пастановай урада, нагадвае: «Суднавадзіцель і асобы, якія знаходзяцца на маламерным судне падчас руху, павінны быць у зашпіленых выратавальных камізэльках». На гэта патрабаванне прашу звярнуць асаблівую ўвагу. Выратавальнай камізэльцы не месца пад сядзеннем, як гэта часта бывае. Акрамя таго, суднавадзіцель нясе адказнасць за бяспечныя паводзіны ўсіх, хто знаходзіцца на маламерным судне. На кожным судне павінны быць у наяўнасці выратавальныя і водаадліўныя сродкі, сродкі пажаратушэння, медыцынская і рамонтная аптэчкі (для маторных суднаў), швартовачныя прыстасаванні, якарнае ўстройства, вёслы, ліхтарык  з белым святлом (для цёмнага часу сутак).  

Па пытаннях рэгістрацыі маламерных суднаў і праходжання іх тэхагляду, навучання суднавадзіцеляў звяртацца па адрасу: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 40-а. Тэл. 8-01717- 4-25-58. Асаблівая просьба да ўсіх суднаўладальнікаў, у якіх маламернае судна прыйшло ў непрыдатнасць: калі ласка, знайдзіце магчымасць звярнуцца ў інспекцыю, каб зняць такое судна з уліку.  

Іосіф ГРЫГАРЦЭВІЧ, дзяржінспектар Дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *