Дасягненні юных

Культура Нумары

ДЫПЛОМЫ «ГАРОШЫНКІ»

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі праводзіцца шмат конкурсаў, фестываляў, прысвечаных гэтай слаўнай даце. І наш узорны харэаграфічны ансамбль «Гарошынка» пад кіраўніцтвам Наталлі Захаравай прымаў удзел у некалькіх такіх фестывалях.

У лютым  мы паказвалі сваё майстэрства на абласным этапе фестываля » Здравствуй, мир!» у Барысаве, дзе былі адзначаны дыпломам першай ступені. Гэта дало нам магчымасць далейшага ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскага фестывалю-конкурсу. Рэспубліканская камісія ацэньвала калектывы ўсіх вобласцей рэспублікі. Узорны харэаграфічны ансамбль «Гарошынка» быў ганараваны дыпломам лаўрэата першай ступені. Калектыву адпачываць  доўга не прыйшлося, паколькі трэба было рыхтавацца да наступнага абласнога фестывалю – агляду «Карагод сяброў-2015», які праходзіць раз у тры гады. Гэта сур’ёзная справаздача ўсіх узорных і народных творчых калектываў. Наш ансамбль і тут быў на вышыні, не пакінуў абыякавымі ні гледачоў, ні журы. З Клецка, дзе праходзіў конкурс, мы прывезлі дыплом лаўрэата другой ступені, памятны падарунак і шмат уражанняў. Заключным акордам у гэтым навучальным годзе стане паездка на сёмы міжнародны фестываль  «Зоркі Парыжа» у Францыі,  дзе ансамбль  «Гарошынка» з годнасцю прадставіць нашу краіну, яе культуру, высокі ўзровень харэаграфічнага мастацтва.

Наталля КУТАС, удзельніца ансамбля » Гарошынка»

 

НА КОНКУРС – У ДАЎГАЎПІЛС

Юныя зорачкі Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Абрамовіч, Дзмітрый Хвалей, Лявон Несялоўскі і Паліна Міткевіч, аб якіх на працягу навучальнага года мы не раз пісалі ўжо ў нашай газеце, як аб пераможцах розных конкурсаў, разам са сваімі выкладчыкамі Сяргеем і Людмілай Крамко і Генадзем Несялоўскім здзейснілі паездку ў латвійскі горад Даўгаўпілс і паўдзельнічалі ў ХІІІ Міжнародным конкурсе салістаў-акардэаністаў «Науене-2015».

Конкурс атрымаўся вельмі прадстаўнічым, прайшоў на высокім узроўні – у ім прымалі ўдзел юныя акардэаністы з 12 краін. Напрыклад, у малодшай групе Ганне Абрамовіч давялося вытрымаць канкурэнцыю 35 удзельнікаў. Яна паспяхова выступіла і ўзнагароджана лаўрэацкім дыпломам ІІ ступені. Выступленне Дзмітрыя Хвалея журы ацаніла лаўрэацкім дыпломам І ступені. Лаўрэцкія дыпломы ІІ ступені журы прысудзіла Лявону Несялоўскаму і Паліне Міткевіч. Гран-пры конкурсу, прэмія вартасцю 100 еўра дастаўся юнаму акардэаністу з Германіі.

Вялікае ўражанне пакінуў не толькі конкурс, але і выступленні, якія суправаджалі гэтую музычную падзею. Адбыўся канцэрт аркестра акардэаністаў Науенскай  музычнай і мастацкай школы з нагоды 20-гадовага юбілею калектыву. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў завяршылася выдатным канцэртам ансамбля Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа. Стаўбчанам было прыемна бачыць на сцэне сваіх землякоў-беларусаў, якія прадэманстравалі выдатнае выступленне.

І трэці адкрыты рэспубліканскі конкурс музычнага мастацтва Беларусі «Спадчына», які прайшоў у Мінску, даў магчымасць вучням Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрыю Хвалею і Ганне Абрамовіч  пацвердзіць свае ўменні як лепшых выканаўцаў на акардэоне.

Умовы конкурсу патрабавалі выканання твораў беларускіх кампазітараў. У праграме канкурсантаў быў такі рэпертуар, яны выдатна выканалі музычныя творы і атрымалі  ўзнагароды. Дзмітрый Хвалей удастоены лаўрэацкага дыплома І ступені, Ганна Абрамовіч  – лаўрэацкага дыплома ІІ ступені.

 

ЮНЫЯ ЗВОНЧЫКІ

Традыцыйна вясною Дзераўнянская дзіцячая школа мастацтваў сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама праводзіць раённы конкурс харавых калектываў, вакальных ансамбляў і салістаў дзіцячых школ мастацтваў раёна.

Такі конкурс спрыяе развіццю харавога і вакальнага выканальніцтва, эстэтычнаму выхаванню дзяцей, развіццю іх творчай актыўнасці, папулярызацыі твораў беларускіх кампазітараў, далучэнню падлеткаў і моладзі да лепшых культурных і гістарычных традыцый. 

У гэтым годзе конкурс праходзіў пад знакам значнай падзеі – 70-годдзя Вялікай Перамогі. У рэпертуар выканаўцаў абавязкова былі ўключаны творы на ваенную тэматыку.

Выступленні юных дараванняў ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе дырэктара групы «Федэрацыя» з Мінска Сяргея Дзярбуна, артысткі заслужанага акадэмічнага калектыву Белтэлерадыёкампаніі Вікторыі Навіцкай, кіраўніка народнага хору ветэранаў раённага Цэнтра культуры «Журавы» Маргарыты Сачук.

У намінацыі «Харавое выканальніцтва» у малодшай групе першае месца прысуджана хору «Калярыкі» Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам  М. Л. Авязавай. Трэцяе месца заняў малодшы хор Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам І. І. Крывянковай. У старэйшай групе месцы размеркаваліся так: першае – хору «Верасень» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам С. М. Швечыкавай, трэцяе – старэйшай групе хору Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам І. І. Крывянковай.

У намінацыі «Ансамблевае выканальніцтва» другое месца прысуджана вакальнаму ансамблю «Верасень» (кіраўнік С. М. Швечыкава), трэцяе –   вакальнаму ансамблю «Беларускі вяночак» (кіраўнік М. Л. Авязава). Яшчэ тры калектывы пад кіраўніцтвам М. Л Авязавай атрымалі ўзнагароды – малодшая група эстраднага вакальнага ансамбля «Свавольнікі», старэйшая група эстраднага вакальнага ансамбля «Світанне» і дуэт «Добры настрой».

Сярод вакальных народных (фальклорных) ансамбляў першае месца прысуджана ўзорнаму ансамблю народнай песні «Жавароначкі» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Л. П. Канаплянікавай-Доўнар,  другое – узорнаму ансамблю народнай песні «Вясёлы падворак» (малодшая група) Старасвержанскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Н. І. Зубовіч, трэцяе – фальклорнаму калектыву «Звончыкі» Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам  М. С. Камароўскай. У старэйшай групе першае месца журы аддало старэйшай групе ўзорнага ансамбля народнай песні «Вясёлы падворак», другое – ўзорнаму ансамблю народнай песні і музыкі «Каласкі» Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам А. В. Грыбко і Н. І. Нікалаевай.

У намінацыі «Сольнае  выканальніцтва» першае месца прысуджана прадстаўнікам Стаўбцоўскай школы мастацтваў Мілане Бондаравай  (кіраўнік  Л. П. Канаплянікава-Доўнар), другое – Дарыне Пашкоўскай (той жа кіраўнік),  трэцяе – вучаніцы Наваколасаўскай школы мастацтваў Марыі Брыкалавай (кіраўнік І. І. Крывянкова), якія дэманстравалі фальклорныя спевы.

У эстрадных спевах у малодшай групе дыплом І ступені атрымала Арына Стан са Стаўбцоўскай школы мастацтваў (кіраўнік Ю. М. Шумей), дыплом ІІ ступені — Вікторыя Прыбытка з Шашкоўскай школы мастацтваў (кіраўнік Г. С. Мілістфер), трэцяе – Лізавета Авязава з Дзераўнянскай школы мастацтваў (кіраўнік М. Л. Авязава). У старэйшай групе першае месца прысуджана Таццяне Касцюкевіч, другое –  Кацярыне Карыцкай, трэцяе – Анастасіі Дычанковай – вучням Дзераўнянскай школы мастацтваў, кіраўнік – М. Л. Авязава.

Конкурс даў магчымасць паглядзець, як развіваецца дзіцячая харавая і вакальная творчасць, і выявіць адораных вучняў, якія здольныя прадстаўляць Стаўбцоўшчыну на абласных і рэспубліканскіх конкурсах пеўчага мастацтва.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *