Спартыўныя дасягненні

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

«НЁМАН-АГРА» – НА СТАРЦЕ

Бярэ старт першынства вобласці па футболе 2015 года. Стаўбцоўская каманда «Нёман-Агра» пачынае сезон матчам з «Лівадзіей-Юні», калектывам, які прадстаўляе Дзяржынскі раён. Яшчэ якія футбольныя дружыны стануць канкурэнтамі стаўбчан у барацьбе за тытул чэмпіёнаў Міншчыны? Гэта добра знаёмыя па ўдзеле ў мінулагоднім чэмпіянаце ФК «Нясвіж», ФК «Старыя Дарогі», ФК «Капыль»,  «Колас»  (Чэрвень), «Вілія» (Вілейка), ФК «Беразіно», «СМІ-аўтатранс» (Смалявіцкі раён), ДЮСШ-4 (Маладзечанскі раён), «Зорка» (Пухавіцкі раён). А таксама каманды «Крупкі – ДРБУ-164», «Забудова» (Маладзечанскі раён) і ФК «Валько» (Дзяржынскі раён).

У адрозненне ад папярэдніх сезонаў, усе 14 удзельнікаў будуць спаборнічаць у адной групе. Кожная каманда згуляе з сапернікамі на сваім і чужым полі. Такім чынам адмяняецца правіла двухэтапнага правядзення спаборніцтваў. Кожнае набранае ачко становіцца больш важкім.

Жадаем нашаму «Нёману-Агра»  лёгкай і хуткай плыні. А як яно атрымаецца, пакажуць футбольныя матчы.

 

ПАМІЖ САЛІГОРСКАМ І НЯСВІЖАМ

Другое прызавое месца заняла каманда Стаўбцоўскага раёна ў фінальным валейбольным турніры сярод навучэнскай моладзі вобласці. Апярэдзіла юных стаўбчан толькі спартыўная дружына Салігорскага раёна, на трэцім месцы несвіжане.

Трэнеры Генадзь Канановіч і Віктар Гаптар падрыхтавалі моцную каманду валейбалістаў, якой пад сілу важкія вынікі. Гонар спартыўнай Стаўбцоўшчыны абаранялі Цімафей Макась, Ілья Супрановіч, Арсеній Гаптар, Уладзіслаў Дзям’янка, Сяргей Навіцкі, Уладзіслаў Шадрын, Дзяніс Шаламоўскі, Данііл Віцько.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *