Адкрываецца новая эпоха ў беларуска-кітайскім партнёрстве

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін наведаў 10-12 мая з дзяржаўным візітам Беларусь. Ён ажыццяўляўся па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пасля афіцыйнай цырымоніі сустрэчы ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін 10 мая правялі перагаворы ў пашыраным фармаце і вузкім складзе, прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый падпісалі амаль два дзясяткі пагадненняў і мемарандумаў на $3,5 млрд. Старшыня КНР Сі Цзіньпін агучыў, што ў цэлым для фінансавання сумесных праектаў Беларусі будзе прадастаўлена новых ільготных і камерцыйных крэдытаў на агульную суму $7 млрд. 11 мая ў Мінску прайшоў Беларуска-кітайскі бізнес-форум, па выніках якога было падпісана 25 пагадненняў.

Беларусь і Кітай фарміруюць новы ўзровень сумеснага развіцця ў адносінах, у аснове якога пераход ад крэдытнага да інвестыцыйнага супрацоўніцтва. На гэта звярнуў увагу  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са Старшынёй  Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам у пашыраным складзе.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што вопыт такой работы ў бакоў ужо ёсць. У Беларусі рэалізуюцца два буйныя сумесныя праекты па вытворчасці легкавых аўтамабіляў з удзелам кітайскай кампаніі «Джылі» і будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Узаемадзеянне дзвюх краін дынамічна развіваецца. Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ўрады Беларусі і Кітая паспяхова рэалізуюць маштабную Праграму развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на 2014-2018 гады.

Па выніках афіцыйных перагавораў Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна 10 мая ў Мінску паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай быў падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве.

Бакі дамовіліся ўсебакова ўмацоўваць узаемны давер і стратэгічнае ўзаемадзеянне, падтрымліваць выбраныя кожным з іх у адпаведнасці са сваімі ўнутранымі ўмовамі шляхі і мадэлі развіцця, аказваць узаемную падтрымку пазіцый адзін аднаго па пытаннях, якія датычацца іх карэнных інтарэсаў, падтрымліваць ажыццяўляемую адзін адным стратэгію эканамічнага развіцця.

Беларусь і Кітай на аснове ўзаемнай выгады і агульнай карысці дамовіліся сумесна развіваць стварэнне эканамічнага пояса Шаўковага шляху і пашыраць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, фінансавай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, энергетычнай, касмічнай, транспартнай, інфармацыйна-тэхналагічнай, сельскагаспадарчай, гуманітарнай і іншых сферах.

«Дагаворныя бакі прымаюць сумесныя намаганні для захавання і ўмацавання міру і стабільнасці ў Еўразіі, ператварэння рэгіёна ў зону міру, бяспекі і ўстойлівага развіцця, сумеснага працвітання і гармоніі», – гаворыцца ў дакуменце.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *