Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне за апошнія два тыдні сем шлюбаў, зроблены дзевяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 18 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Анастасія Зоткіна, Раман Цітовіч, Ганна Пока, Варвара Каршакова, Лізавета Навіцкая, Аляксандр Кужаль, Дар’я Клаўшун, Вольга Хаткевіч, Максім Протас, Захар Жукоўскі, Максім Роман, Дзмітрый Лагута, Ганна Турко, Цімафей Бортнік, Багдан Ждановіч, Ксенія Астапенка, Ульяна Уласік і Арцём Валадзько.

Зямны шлях закончыўся для 27-мі чалавек.

У пажарнай часці згадалі тры вогненныя здарэнні. У Янкавічах з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні загарэўся хлеў. У Вялікіх Навіках адзін хлеў знішчаны агнём, другі – выгараў знутры, а ў Мархачоўшчыне агонь пашкодзіў гараж. Абодва выпадкі адбыліся з-за кароткага замыкання электраправодкі. З 15 мая па 1 чэрвеня, напярэдадні летніх канікулаў, у раёне праходзіць прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных”.

Міліцыяй зарэгістравана 114 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана восем крымінальных спраў, у шасці з іх устаноўлены падазраваемыя. З дома ў Дзераўной зламысніца выкрала грошы. Не далічыўся сваёй маёмасці і жыхар Падзерычаў. Абрабаваны аўтамабіль, прыпаркаваны на вуліцы Свярдлова. 

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы жыхар Мінска, які на вадаёме ў Скамарошках займаўся здабычай рыбы ў забароненыя тэрміны забароненым спосабам. Браканьеру паграже штраф да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй сродкаў рыбалоўства.  

Пракуратурай раёна сумесна са спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праведзены маніторынг на аб’ектах грамадскага харчавання райспажыўтаварыства, у ходзе якога ўстаноўлены парушэнні заканадаўства аб захаванасці маёмасці, санітарных нормаў і гігіенічных нарматываў, а таксама правіл пажарнай бяспекі ў рэстаране «Нёман», кафэ «Турыст» і «Прывал рыцара». Па выніках праверкі старшыні райспажыўтаварыства ўнесена прадпісанне. Восем асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, яшчэ дзве – да адміністрацыйнай у выглядзе штрафу.

ДАІ выявіла 192 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – чацвёра п’яных вадзіцеляў і 10 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 18 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана 13 дарожных аварый, у дзвюх з іх (абедзве здарыліся  8 мая) пацярпелі людзі. На 10-м км аўтадарогі Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын жыхар Мінска ўчыніў наезд на 19-гадовага пешахода, які пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам, быў без флікера. У Пятрылавічах ад наезду пацярпеў непаўналетні, абазначаны флікерам. З 11 па 17 мая на дарогах раёна праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Мотарух – без парушэнняў».

Суд прыгаварыў да аднаго года пазбаўлення волі 35-гадовага жыхара Мікалаеўшчыны, які выкраў з дома пілу. 40-гадовы стаўбчанін падчас сваркі з маці нанёс ёй траўмы, за што аштрафаваны на 12 600 000 рублёў.   

Санітарнай службай у гандлёвым павільёне ІП С. Л. Лапко (г. Стоўбцы, вуліца Свярдлова) забаронена рэалізацыя 23,3 кг прадуктаў, у тым ліку 3 кг – з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці, 17,1 кг – прадукцыі без дакументаў, якія пацвярджаюць яе якасць і бяспеку.

«Хуткая» выязджала да хворых на працягу двух тыдняў 523 разы, у прыватнасці 19 сігналаў паступіла да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *