Летні пашавы – сезон вялікага малака

Нумары Сельская гаспадарка Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

На мінулым тыдні на базе МТФ «Жыгалкі» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» прайшоў семінар-вучоба па пераводзе дойных статкаў на летняе пашавае ўтрыманне. У мерапрыемстве бралі ўдзел кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі, галоўныя ветурачы і брыгадзіры фермаў сельгаставарыстваў раёна, адказныя спецыялісты райсельгасхарча. Запрасілі і навуковых супрацоўнікаў  РУП «НПЦ НАН  Беларусі па жывёлагадоўлі».

Спачатку ўдзельнікі семінара выехалі на пашу. Начальнік аддзела жывёлагадоўлі райсельгасхарча Галіна Шуранкова спыніла ўвагу прысутных на тых задачах, якія пастаўлены сёлета перад жывёлаводамі ў сезон вялікага малака. Затым дырэктар таварыства Аляксандр Карнічэнка коратка расказаў аб гаспадарцы, якую ўзначальвае, і асаблівую ўвагу ўдзяліў рабоце па ўтрыманні і выкарыстанні пашаў. Не ўсё яшчэ гладка ў гэтым плане, але прымаюцца неабходныя меры. Трэба папрацаваць і над тым, каб перазалужыць свабодныя ўчасткі вакол фермаў на адлегласці не больш за два кіламетры.  У жывёлагадоўчых памяшканнях на ферме ўтрымліваецца 496 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх – 175 дойных кароў. Штодзённы надой складае 23 кілаграмы, плюс паўтара кілаграма да мінулага года. Малако пастаўляецца адсюль перапрацоўшчыкам вышэйшым гатункам пры таварнасці 93,6 працэнта і тлустасці 3,69 працэнта. На ўзроўні і ўзнаўленчая работа – з пачатку года  на 100 кароў ад кароў атрымана 31 цяля. Гэта добры вынік, аб чым сведчаць і паказчыкі працы жывёлаводаў – вытворчае падраздзяленне працуе з прыбаўкай. Распрацавана ў гаспадарцы і неблагая сістэма аплаты працы, якая прывязана да якасці малака, своечасовага выяўлення кароў у ахвоце і выканання даведзенага задання. А гэта значыць, што ў людзей ёсць стымул працаваць.

Брыгадзір фермы Тамара Зіновіч расказала прысутным і паказала на практыцы тэхналогію вылічэння колькасці зялёнай масы на пашы, што дазваляе аптымальна адводзіць плошчу пад страўліванне, каб каровы атрымлівалі патрэбную для іх норму зялёных кармоў. Адразу пасля страўлівання праводзіцца падкошванне пашаў з такім разлікам, каб трава адрастала паэтапна. Справа ў тым, што ў некаторых гаспадарках падкошванне пачынаюць адначасова, і трава пры гэтым перарастае, страчваючы пажыўнасць. Важна, каб на пашы  для кароў былі завезены вада, соль, патака, сена і салома – усё неабходнае для нармальнай работы страўніка жывёлы. Усе гэтыя кампаненты тут  прысутнічалі. Было адзначана, што арганізацыя пасьбы дойнага статка на данай ферме арганізавана належным чынам, пры гэтым брыгадзір фермы атрымала высокую адзнаку сваёй работы. Адзначана, што для таго, каб мець належныя надоі малака, рабіць па такім прынцыпе павінны ўсе без выключэння брыгадзіры фермаў раёна.

Старшыня райвыканкама Юрый Горлаў падкрэсліў пры гэтым, што трэба кантраляваць працэс пасьбы кожны дзень.  Несці персанальную адказнасць за адступленне ад тэхналогіі будуць менавіта брыгадзіры фермаў. А за нясвоечасовае прадастаўленне тэхнікі для падкошвання – кіраўнікі. Ён запатрабаваў дасканала пралічыць схемы страўлівання пашаў у кожнай гаспадарцы, з правядзеннем іх абгрунтаванай абароны. Юрый Мікалаевіч звярнуў увагу і на тое, як правільна трэба размяшчаць бочкі з вадой у загонах. Параіў кіраўнікам тых гаспадарак, дзе недастаткова кармоў, даваць іх карове ўвечары, перавесці статкі на кругласутачную пасьбу і арганізаваць яе як мага хутчэй. У якасці падкормкі каровам павінна прымяняцца толькі правяленая зялёная маса. За невыкананне гэтага правіла вінаватыя будуць прыцягвацца да адказнасці. Узнікла пытанне знаходжання на пашах сабак. Выснова галоўнага ветурача раёна наступная – сабакам не месца ля кароў. 

Затым у мясцовым сельскім Доме культуры адбылося пасяджэнне. Выступілі з лекцыямі «Арганізацыя летняга пашавага ўтрымання жывёлы» і «Асаблівасці вытворчасці малака ў летні пашавы перыяд» кандыдаты сельскагаспадарчых навук Аляксандр Дзінавенка і Андрэй Музыка, якія яшчэ падчас знаходжання на пашы рабілі свае заўвагі, давалі слушныя парады. Навукоўцы, у прыватнасці, параілі высяваць на пашах фестулоліум, які перасягае люцэрну па ўтрыманні цукру і пратэіну.  А вось для сенакашэння неабходна выкарыстоўваць кастрэц. Што тычыцца вытворчасці малака, то пры любой сістэме ўтрымання жывёлы патрэбна яе належным чынам карміць, правільна весці селекцыйную работу і строга прытрымлівацца тэхналогіі, прымяняючы апошнія навуковыя распрацоўкі. Зразумела, маючы пры гэтым дастойныя кадры: умелых, сумленных работнікаў і ведаючых сваю справу спецыялістаў. Толькі ў такім разе можна атрымліваць высокія вынікі.

Адначасова разглядалася і пытанне якасці малака. У шэрагу гаспадарак яна знізілася, а значыць, недаатрымана пэўная колькасць грошай. Патрабаванне старшыні райвыканкама падтрымліваць санітарны парадак на фермах застаецца актуальным. Неабходна абавязкова лячыць жывёлу, бо затраты на набыццё ветэрынарных прэпаратаў акупяцца затым у некалькі разоў.

Неўзабаве ў сельгаставарыствах пачнецца касавіца. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Дзяніс Колесень прывёў шэраг лічбаў, якія сведчылі, што летась з нарыхтоўкай травяных кармоў гаспадаркі спрацавалі горш, чым у папярэдні. Невысокай была іх якасць. Спыніўся і на праліках, якія былі дапушчаны. Адна з галоўных прычын – парушэнне тэрмінаў касьбы і трамбоўкі зялёнай масы. Для таго каб забяспечыць своечасовую ўборку і закладку травяных кармоў, распараджэннем старшыні райвыканкама прынята рашэнне аб стварэнні міжгаспадарчых механізаваных атрадаў. Вялася размова і аб падрыхтоўцы кормаўборачнай тэхнікі: неабходна прыняць усе меры для таго, каб да 20 мая паставіць яе на лінейку гатоўнасці і правесці рамонт якасна. Для паўнацэннай зімоўкі жывёлы і атрымання запланаваных паказчыкаў у вытворчасці малака і мяса патрэбна закласці паўтарагадавы запас кармоў, і даведзенае заданне па іх нарыхтоўцы гаспадаркамі павінна быць выканана.

Надзея БАТАЛКА

Фота аўтара

 

РУПЯЦЦА  АГРАНЁМАНЦЫ

У ліку першых у раёне пачалі нарыхтоўку травяных кармоў для жывёлы працаўнікі ААТ «Агранёманскі». У гаспадарцы штогод высяваецца па 100 гектараў азімай свірэпіцы, якая расце даволі хутка і дае вясной ранні зялёны корм. На кашэнні гэтай культуры рупіцца малады механізатар Аляксандр Крывель, на падборшчыку шчыруе Аляксей Чаркашын. Сілас закладваюць разам з азімым жытам, на ўборцы якога працуе на кормаўборачным комплексе Аляксандр Маліноўскі.  

– З гэтых культур мы плануем нарыхтаваць тысячу тон сіласу, – расказвае дырэктар таварыства Уладзімір Жукаў. – Трамбуем зялёную масу паслойна, без прымянення кансервантаў, бо вільготнасць яе вагаецца ў межах 55 працэнтаў. Закладзём па 500 тон сіласу ў траншэі на малочнатаварных фермах «Залужжа» і «Ператокі».

 

КАРАЛЕВА БАБОВЫХ

Люцэрна – багаты бялком і вітамінамі выдатны корм для жывёлы. Яе вырошчванню старшыня райвыканкама Юрый Горлаў надае вялікую ўвагу. На набыццё насення гэтай травяной культуры выдзелены адзін мільярд 400 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў.  Плошчу пад люцэрнай плануецца павялічыць да пяці тысяч гектараў.  

– І гэта правільная тэндэнцыя ў кормавытворчасці, – падкрэсліў на нядаўняй нарадзе Юрый Мікалаевіч. – Пасеяць люцэрну – гэта значыць стварыць кармавую базу для жывёлагадоўлі на пяць гадоў наперад і пакрыць дэфіцыт бялку ў кармах. Не мець і затрат, якія расходуюцца на вырошчванне кукурузы.

Кукурузны сілас, як вядома, – энергетычны корм, а энергію жывёле можна папаўняць  жамерынамі і патакай. Такім чынам «каралева палёў» паступова саступае дарогу «каралеве бабовых». І ў наступным годзе, магчыма, зойме ў севазвароце не больш за пяць тысяч гектараў.

 

З ДАКЛАДНЫМ ВЫСЕВАМ

Машынна-трактарныя паркі сельгаставарыстваў раёна папаўняюцца не толькі новымі трактарамі, а і сельгасмашынамі. ААТ «Рубяжэвічы», «Дзераўное», «Вішнявецкі-агра» і «Шашкі» набылі нядаўна сеялкі дакладнага высеву «СТВ-12» вытворчасці ААТ «Лідаграмаш» для высявання насення цукровых буракоў. У камплекце пастаўлены і спецыяльныя зменныя дыскі для сяўбы насення кукурузы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *