Завяршаецца навучальны год

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Вось і падышоў да завяршэння навучальны год.  Вучэбныя заняткі заканчваюцца 29 мая, урачыстыя мерапрыемствы «Апошні званок» для вучняў IX, XI класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму базавай адукацыі, адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, праводзяцца 30 мая 2015 года. Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў перыяд з 1 па 12 чэрвеня.

Выпускныя экзамены па вучэбных прадметах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, пачынаюцца ў 9 гадзін. Больш падрабязную інфармацыю аб тэрмінах пісьмовых экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на II і III  ступенях агульнай сярэдняй адукацыі можна атрымаць на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага райвыканкама  (roo@stolbcy.edu.by).

Выпускнікі па завяршэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі здаюць у гэтым навучальным годзе толькі тры пісьмовыя экзамены: па беларускай і рускай мовах і матэматыцы.

Выпускнікі па завяршэнні навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі будуць здаваць чатыры абавязковыя экзамены: руская (беларуская) мова, матэматыка, замежная мова, гісторыя Беларусі. У 2014/2015 навучальным годзе на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі завяршаюць навучанне навучэнцы, якія здавалі абавязковы экзамен па гісторыі Беларусі за перыяд навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі (са старажытных часоў да 1917 года). Экзаменацыйныя білеты для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі»  ў 2014/2015 навучальным годзе будуць складзены на аснове вучэбнага матэрыялу, вывучанага навучэнцамі за перыяд навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі (з 1917 г. да нашых дзён). Выпускны экзамен па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» праводзіцца з мэтай выяўлення і ацэнкі ўзроўню засваення выпускнікамі зместу вучэбнага прадмета і сфарміраванасці спосабаў вучэбнай дзейнасці ў адпаведнасці з канцэпцыяй вучэбнага прадмета, патрабаваннямі адукацыйнага стандарту і вучэбнай праграмы.

У 2015 годзе, акрамя аб’яўлення па тэлебачанні і радыё тэкстаў і заданняў для правядзення выпускных экзаменаў, тэксты і заданні будуць накіраваны ў кожную ўстанову адукацыі па электроннай пошце і размешчаны на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).

Выпускныя вечары для навучэнцаў XI класаў рэкамендуецца правесці 11 чэрвеня.

Цэнтралізаванае тэсціраванне па вучэбных прадметах пачынаецца з 14 чэрвеня.

У перыяд з 2 па 10 чэрвеня для асоб, якія жадаюць паступіць у гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, праводзяцца тры ўступныя іспыты па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова» і «Матэматыка», а для асоб, якія жадаюць паступіць у гімназіі-каледжы мастацтваў, – два ўступныя іспыты па вучэбных прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова» (на выбар асобы, якая прыме ўдзел у конкурсе) і «Матэматыка». Праводзіцца таксама і праверка здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

Даты правядзення ўступных выпрабаванняў у V клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій-каледжаў мастацтваў: 2 чэрвеня –  руская мова; 4 чэрвеня – матэматыка; 6 чэрвеня – беларуская мова. 10 чэрвеня – рэзервовы дзень для правядзення ўступных іспытаў у гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі-каледжы мастацтваў, а таксама для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва асоб, якія па ўважлівых прычынах не змаглі з’явіцца на ўступныя выпрабаванні (праверку здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў) ва ўстаноўленыя тэрміны.

У адпаведнасці з пунктам 128 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі тэксты і заданні для правядзення ўступных іспытаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова», «Матэматыка», у тым ліку і ў рэзервовы дзень, абвяшчаюцца па тэлебачанні і радыё.

Неабходна зазначыць, што з 1 верасня 2015 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўводзіцца профільнае навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Адкрываць профільныя класы можа любая ўстанова адукацыі, але для ўвядзення профільнага навучання  ў школе павінны быць настаўнікі, якія змогуць выкладаць на павышаным узроўні, матэрыяльна-тэхнічная база (напрыклад, цалкам абсталяваны кабінет хіміі, калі профіль – хімія) і матываваныя вучні. Галоўны і адзіны крытэрый  адбору ў профільныя класы – сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі. Ён павінен быць не ніжэй шасці, а па тых прадметах, якія школьнік плануе вывучаць на павышаным узроўні, – не ніжэй за сем. Ніякіх спецыяльных экзаменаў не будзе. Акрамя профільных будуць працягваць дзейнічаць і звычайныя класы. У новым навучальным годзе ўступіць у сілу новы вучэбны план і новая праграма – у першым, пятым і дзясятым класах. Галоўнае змяненне ў праграме – новы прадмет для пяцікласнікаў «Айчынная і сусветная мастацкая культура»  замест «Выяўленчага мастацтва» .

Паважаныя выпускнікі, бацькі!  Калі ў вас узнікнуць пытанні па завяршэнні навучальнага года, падрыхтоўцы і правядзенні выпускных экзаменаў, паступленні ва ўстановы адукацыі, тэлефануйце на нумар гарачай лініі – 5-47-72.

 Людміла СТОНЬКА, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ФИНАНСОВАЯ ГРАМОТНОСТЬ С ОАО «АСБ БЕЛАРУСБАНК». КРЕДИТЫ НА ПОЛУЧЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ. КАКИЕ ОНИ БЫВАЮТ?

Совсем скоро – пора вступительных экзаменов, и родители уже сейчас задумываются о всех нюансах этого важного шага в жизни своих детей. Поэтому сегодня мы расскажем о существующих в системе ОАО «АСБ Беларусбанк» кредитах на получение образования.

Итак, одним из вариантов решения вопроса об оплате  обучения в учреждениях высшего образования является получение льготного кредита согласно Указу Президента Республики Беларусь от 17.12.2002 № 616, если это первое высшее образование дневной формы обучения, получаемое в государственных учреждениях, учреждениях потребительской кооперации и учреждениях Федерации профсоюзов Беларуси.

Данный кредит предоставляется под 12,5 % годовых (50 % ставки рефинансирования НБ РБ) при наличии постоянного источника дохода, если среднемесячный совокупный доход на каждого члена семьи за двенадцать месяцев, предшествующих месяцу подачи документов для его получения, не превышает 350 процентов утвержденного бюджета прожиточного минимума в среднем на душу населения. Максимальный размер кредита не может превышать 70 % стоимости обучения за учебный год.

Возврат кредита начинается со следующего месяца после окончания учреждения и осуществляется в срок до 5 лет, погашение процентов – со следующего месяца после получения кредита равномерными взносами в течение всего периода пользования кредитом.

Если же льготный кредит вам не полагается, то можно воспользоваться специальным кредитом Беларусбанка, который предоставляется для оплаты обучения не только в учреждениях высшего образования, но и в учреждениях среднего специального образования, а также при получении второго и последующих образований, образования заочной (вечерней, дистанционной) формы обучения. При этом выдача такого кредита осуществляется независимо от уровня дохода семьи кредитополучателя и в размере полной годовой стоимости обучения под 40-42 % годовых (2-кратная ставка рефинансирования НБ РБ «минус» 8-10 процентных пунктов).

Погашение кредита осуществляется:

– при получении первого образования дневной формы обучения в учреждениях высшего образования – со следующего месяца после окончания учреждения в течение 5 лет;

– при получении первого образования дневной формы обучения в учреждениях среднего специального образования – со следующего месяца после окончания учреждения в течение 3 лет;

– при получении второго и последующих образований в учреждениях высшего и среднего специального образования, образований заочной (вечерней, дистанционной) формы обучения в учреждениях высшего и среднего специального образования – со следующего месяца после выдачи кредита в течение 1 года.

Более подробную информацию по данному вопросу вы можете узнать в секторе кредитования населения ЦБУ № 624 в г. Столбцы. Ну, а мы, в свою очередь, хотим пожелать достижения всех намеченных целей во время вступительной компании 2015 года!

Жанна ГОРЛОВА, менеджер ЦБУ № 624

 

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ. ПА НАКІРАВАННІ І БЕЗ ЯГО

Ва ўсіх адукацыйных установах раёна праведзены прафарыентацыйныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных, прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, кіраўнікоў і спецыялістаў раённых арганізацый, службаў.

Вучням выпускных класаў данесена інфармацыя аб спецыяльнасцях, якія асабліва запатрабаваны на рынку працы. Выпускнікам прадастаўляецца магчымасць узяць накіраванні на вучобу ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, райспажыўтаварыстве і ў іншых арганізацыях. Выпускнік – перад выбарам. Няхай жа ён будзе для кожнага адзіна правільным!

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *