Зрабіць усё магчымае для захавання кваліфікаваных кадраў

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада зрабіць усё для захавання кваліфікаваных кадраў. Аб гэтым 14 мая ішла размова на нарадзе аб бягучай сітуацыі на рынку працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.

На нарадзе прадметна разглядалася сітуацыя на рынку працы Беларусі. «Гэтая тэма асабліва актуальная, паколькі закранае інтарэсы многіх людзей і ўплывае на стабільнасць грамадства і дзяржавы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што яму дакладваюць аб трывожных тэндэнцыях у гэтай сферы. «Скарачаецца колькасць занятага насельніцтва, ды і няпоўная занятасць расце», – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў прысутным, і асабліва ўраду, аб першараднай задачы: «Як бы ні было цяжка, неабходна захаваць кваліфікаваныя кадры. Для гэтага трэба зрабіць не толькі ўсё магчымае, але і немагчымае». Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад удзельнікаў нарады аб’ектыўнай ацэнкі існуючай сітуацыі. На нарадзе было прадстаўлена бачанне прычын негатыўных з’яў.

«Мы не можам дапусціць сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і ў працоўных калектывах. Гэта важнейшая задача ўрада, органаў улады на месцах. Справа не ў сацыяльнай напружанасці. Справа ў тым, што кожны чалавек павінен мець права на работу, магчымасць атрымаць гэтую работу як сродак даходаў, каб утрымліваць сям’ю. Вось і ўся праблема», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту было даложана, што сітуацыя на рынку працы ў Беларусі кіруемая і даволі стабільная. Прынятыя раней і прымаемыя меры даюць магчымасць утрымліваць беспрацоўе ў сацыяльна прымальных межах, а таксама забяспечваць неабходныя гарантыі і кампенсацыю насельніцтву.

У немалой ступені на ўзровень беспрацоўя паўплывала прыняцце ў красавіку 2015 года дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства. Пэўны ўплыў аказвае і знешняя працоўная міграцыя. Так, у 2014 годзе паток працоўных мігрантаў з Украіны павялічыўся ў тры разы і склаў амаль 18 тыс. чалавек. У асноўным яны былі ўладкаваны па рабочых спецыяльнасцях. Сітуацыя на рынку працы ў гэтай частцы знаходзіцца пад кантролем.

Разам з тым, пад уздзеяннем знешніх крызісных фактараў сфарміраваліся негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы. Пераважная большасць прадпрыемстваў спраўляюцца з крызіснымі з’явамі ўласнымі сіламі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *