На раённым суботніку

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Раённы суботнік, аб’яўлены рашэннем райвыканкама, прайшоў актыўна. Калектывы арганізацый, прадпрыемстваў, гаспадарак шчыравалі на добраўпарадкаванні тэрыторый і на сваіх рабочых месцах. У горадзе праведзена ачыстка тэрыторыі каля чыгуначных пуцей, зялёнай зоны Акінчыцкага лясніцтва, спілоўванне старых дрэў і высечка хмызняку каля возера. Тэхніка дарожных арганізацый і АКС была задзейнічана на падрыхтоўцы пляцоўкі для стаянкі транспарту адпачываючых на пляжы ракі Нёман.

Сабраныя грашовыя сродкі, зароблены ў дзень суботніка, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна. Нагадваем разліковы рахунак, на які належыць рабіць пералічэнне: 3641062400533, філіял № 500 МУ ААТ «ААБ Беларусбанк», МФА 153001601, атрымальнік – Стаўбцоўскі райвыканкам, УНП 600014644, г. Стоўбцы.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *