У сельгаставарыствах

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

КАСАВІЦА ТРАЎ ПАЧАЛАСЯ

У сельгаставарыствах раёна пачалася касавіца. Корманарыхтоўшчыкам гаспадарак неабходна правесці першы ўкос на плошчы дзесяць тысяч гектараў і згодна з заданнем нарыхтаваць 10 тысяч тон сена, 198 тысяч тон сенажу і 190 тысяч тон сіласу. У мінулы панядзелак больш чым у іншых было скошана траў у ААТ «Шашкі». На трактары «Беларус-3022» з новай дзевяціметровай касілкай шчыруе на палетках механізатар Генадзь Юнцэвіч.

– Правяленую масу, а падкасілі пасевы люцэрны, запрасуем у рулоны, – сказаў дырэктар Валерый Ільюшэнка. – Травы растуць пакуль што марудна, але работы хапае, і гэтымі днямі мы ўшчыльную (нам дадаткова давялі заданне) займаемся перазалужэннем. На гэтай аперацыі заняты Валерый Калей, які ўнёс і ўносіць немалы ўклад у стварэнне кармавой базы. 

Прыступілі да першага сенакосу таксама ААТ «Каганец», «Жацерава», «Агранёманскі» і «Вішнявецкі-агра».

 

ВАЖНЫ АГРАПРЫЁМ

Правядзенне хімпраполак – важны агратэхнічны прыём, якому агранамічнымі службамі гаспадарак надаецца вялікая ўвага. Своечасовае і якаснае іх выкананне спрыяе павелічэнню ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, а значыць, вышэйшым будзе і валавы збор. Гэтымі днямі таварыствы раёна завяршаюць апрацоўку гербіцыдамі яравых збожжавых культур. Першымі выканалі гэтую работу працаўнікі ААТ «Агранёманскі», «Каганец», «Вішнявецкі-агра», «Жацерава» і «Вялікі Двор».  Поўным ходам вядзецца другая праполка цукровых буракоў. Агранёманцы прыступілі да хімпраполкі кукурузы. Адкрытыя акцыянерныя таварыствы за ўласныя грошы набываюць сёлета сродкі абароны раслін. Перавага пры гэтым аддаецца гербіцыдам вытворчасці беларускіх заводаў, якія няблага сябе зарэкамендавалі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *