Грамадства

Нумары Соцыум Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

ХТО, ЯК НЕ Я

Дзевяцікласніца гімназіі № 1 г. Стоўбцы Лаура Каспяровіч адметная тым, што за сваю грамадскую актыўнасць была накіравана раённым камітэтам БРСМ у Маладзёжны парламент рэспублікі.    

Для некага грамадская работа – гэта ў першую чаргу процьма арганізацыйных праблем, ад якіх хочацца хутчэй адмахнуцца, але толькі не для Лауры. Ва ўсіх акцыях і мерапрыемствах яна – першы ініцыятар-«рухавік». Трэба садзіць алею – калі ласка! Неабходна прыбраць плошчу Бессмяротнасці – будзем! Выклікае спартландыя – прымаем выклік! Запрашае фестываль або конкурс – адгукаемся! Ёсць справа для валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» – дзейнічаем!

І так працягваецца па меншай меры з чацвёртага класа. Тады аднакласнікі выбралі Лауру старастам класа. Стараста яна і сёння, ужо пяць гадоў запар. Энергічная дзяўчына ўцягвае ў грамадскі «вір» і сваіх аднакласнікаў, і аднадумцаў па пярвічнай арганізацыі БРСМ. У гімназіі «пярвічка» складаецца з 32-х старшакласнікаў. Ды і сама Лаура не так даўно атрымала на ўрачыстай лінейцы членскі білет. Да гэтага была актыўным членам піянерскай дружыны «Сузор’е». 

– Мне падабаецца грамадская работа, якая прыносіць карысць, дапамагае іншым. Жыву з такім дэвізам – «Хто, як не я?» – тлумачыць сваё прызванне Лаура Каспяровіч, старшыня валанцёрскага атрада «Добрае сэрца». Пры гэтым яна паспявае не толькі добра вучыцца, а і займацца ў школьным танцавальным калектыве «Гарошынка». Асноўныя праекты гэтага  валанцёрскага атрада – «Адпачывай актыўна», «Здаровая моладзь – шчаслівае будучае нашай краіны», «Талент схаваны ў кожным».

– Мы аказваем і гатовы аказваць дапамогу ў добраўпарадкаванні месцаў адпачынку моладзі ў нашым горадзе, – канкрэтызуе валанцёрскія справы мая суразмоўца. – Мяркуем аздобіць клумбу на скрыжаванні вуліц Багінскага і Вечаркевіча ў гонар ветэранаў вайны і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Да прыкладу, я – танцую, а многія мае равеснікі ўмеюць спяваць і любяць выконваць патрыятычныя песні. Будзем дарыць іх ветэранам і нам, маладому пакаленню.        

Цяпер у школах раёна праводзіцца шмат мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі. Гімназісты, канешне, не выключэнне. Лаура Каспяровіч сярод іх – своеасаблівая «правая рука» для педагогаў. Рабяты вырабляюць са спадручных матэрыялаў вянкі славы, пішуць лісты пераможцам і нават шпакоўні ў школьнай майстэрні ладзяць – каб «заспявала» на ўсе галасы 70-я мірная вясна. 

НА ЗДЫМКУ: у Маладзёжным парламенце рэспублікі Лаура Каспяровіч са старшынёй абласной арганізацыі КПБ Марыяй Худой.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ЗА СЯМЕЙНЫ КАПІТАЛ

На даны момант у адносінах да чатырох шматдзетных сем’яў раёна зацверджана рашэнне аб прызначэнні сямейнага капіталу.

– Акрамя таго, знаходзяцца ў стадыі разгляду дакументы ў адносінах да чатырох шматдзетных сем’яў, а яшчэ шэсць сем’яў звярнуліся, каб атрымаць інфармацыю аб камплекце неабходных дакументаў, – адзначае галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Гарбацэвіч і папярэджвае аб тым, што для гэтага ўстаноўлены канкрэтныя тэрміны. Пратэрміноўка прывядзе да страты шматдзетнай сям’ёй свайго законнага права на прадугледжаную дзяржавай дапамогу – сямейны капітал.

Нагадаем, што для атрымання сямейнага капіталу грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен звярнуцца на працягу паўгода з даты нараджэння трэцяга і наступных дзяцей, а для адкрыцця дэпазітнага рахунку ў Беларусбанку – на працягу паўгода з даты прыняцця рашэння аб прызначэнні сямейнага капіталу. Рашэнне гэтае прымае раённы выканаўчы камітэт на працягу аднаго месяца з дня падачы заявы.

Такім чынам, калі права на прызначэнне сямейнага капіталу пачало дзейнічаць з 1-га студзеня 2015 года, то шматдзетным сем’ям, дзе трэцяе і наступныя дзеці нарадзіліся ў пачатку бягучага года, неабходна паспяшацца – у іх вызначаныя для звароту паўгода могуць заканчвацца праз нейкія месяц-паўтара.

Звяртацца трэба ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 40, кабінет № 8, тэл. 5-52-94).

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *