На прасторах жыцця

Год моладзі Нумары

image_pdfimage_print

 

ВОЧЫ – ЛЮСТЭРКА ДУШЫ

Пачатак самастойнай работы ўрачом-афтальмолагам у Стоўбцах для выпускніцы Гомельскага медуніверсітэта Вікторыі Новік стаў удалым дэбютам у прафесію. Калі яна паўтара года назад прыехала па размеркаванні ў наш горад, яе чакала свабодная вакансія афтальмолага. Урача на гэтай пасадзе працяглы час не было, і ёй давялося «з галавой» акунуцца ў работу. Кожны ведае, што ля кабінета афтальмолага ў паліклініцы заўсёды ёсць пацыенты. Як лічыць Вікторыя Валер’еўна, гэта стала добрай школай на шляху ў прафесію. Пацыенты не запазніліся прыкмеціць новага ўрача, сталі дзяліцца ўражаннямі, даваць добрую ацэнку маладому спецыялісту.

І сапраўды, Вікторыя Новік звяртае на сябе ўвагу. У першую чаргу, сур’ёзнасцю, нягледзячы на свой малады ўзрост, пацыенты з даверам да яе ставяцца.

– Работа ўрача вельмі адказная, нам даверана здароўе чалавека, і памылкі доктара могуць дорага каштаваць, – гаворыць малады ўрач. – Перш чым прыняць рашэнне, калі я ў чым-небудзь не ўпэўненая, я не адзін раз патэлефаную тым, у каго магу атрымаць кансультацыю, параюся. І сама не пашкадую вечарам часу, каб яшчэ раз звярнуцца да тэорыі, перачытаць літаратуру. У маім сэрцы назаўсёды застанецца вялікая ўдзячнасць урачам Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы ў Бараўлянах, дзе я праходзіла інтэрнатуру ў афтальмалагічным аддзяленні. Гэта стала для мяне добрай школай, выдатнай практыкай, старэйшыя калегі шчодра дзяліліся ўменнямі, сваім вопытам. Як магла, я старалася не губляць часу, вучыцца ў іх. І цяпер магу патэлефанаваць абласному афтальмолагу Ірыне Аляксандраўне Селязнёвай і атрымаць параду. Гэта так падтрымлівае ў рабоце, усяляе ўпэўненасць. Пацыенты ж прыходзяць да ўрача з надзеяй на выздараўленне. Я суперажываю разам з імі, кожнаму стараюся дапамагчы. І так радуе, надае сіл, калі ёсць добрыя зрухі, калі справа ідзе на папраўку. Гэта такі стымул.

Што ж прыцягнула выпускніцу адной з нясвіжскіх школ выбраць прафесію ўрача?

–  Мая мама – урач дэрматавенеролаг. Таму само сабою склалася, што іншай прафесіі я і не ўяўляла для сябе. А што датычыць спецыялізацыі, то я ніколькі не сумняваюся, што выбрала яе правільна, гэта сцвердзіў для мяне і першы год самастойнай работы ўрачом-афтальмолагам. Хто са мною можа паспрачацца, што самы прыгожы орган у чалавека – гэта вока, яно ж – люстэрка душы. Удасканальвацца па афтальмалогіі вельмі цікава. Мне б хацелася прайсці спецыялізацыю па хірургіі. Цяпер нам даводзіцца ўсіх пацыентаў, каму неабходна хірургічнае ўмяшальніцтва на вачах, адпраўляць у абласную бальніцу. Нескладаныя аперацыі можна было б праводзіць на месцы.

Што ж, думаем, кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы падтрымае ініцыятывы і імкненні маладых кадраў павышаць сваё прафесійнае майстэрства. А што датычыць удасканалення, то Вікторыя Новік не губляе часу. Яна паспела ўжо атрымаць другую кваліфікацыйную катэгорыю.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ХАЧУ Ў АТРАД

Раённы камітэт БРСМ запрашае ўсіх жадаючых, каму споўнілася 14, папрацаваць летам.

Дамоўленасць аб працаўладкаванні школьнікаў на збожжатаках і выкананні іншых работ дасягнута з кіраўніцтвам сельгаставарыстваў «Шашкі», «Радзіма Якуба Коласа», «Вялікі Двор», «Рочавічы», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» (уборка ўраджаю цыбулі). Сялянскай фермерскай гаспадарцы «Мой сад» неабходны памочнікі на збор парэчак. Экалагічныя атрады фарміруюцца на базе Прудскога доследнага лясніцтва (работа ў гадавальніку) і аб’яднання камунальных службаў. Свае вакансіі прапануе школьнікам райаграсэрвіс.

Жадаючыя працаўладкавацца могуць звяртацца ў раённы камітэт БРСМ (тэл. 5-22-87, 8-029-875-69-91, 8-029-508-39-79).

Пр



Tagged

1 комментарий по теме “На прасторах жыцця

  1. Замечательный доктор, с чётким взглядом к любому пациенту.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *