Дзесяць прызавых дыпломаў

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

Амаль кожны член каманды чатырнаццаці-пятнаццацігадовых юных лёгкаатлетаў Стаўбцоўшчыны быў адзначаны прызавымі ўзнагародамі першынства вобласці сярод выхаванцаў ДЮСШ і ДЮСШАР. На спаборніцтвах у Мінску асабліва вызначыўся Аляксей Вяршынін. Ён паказаў лепшы вынік у бегу на 2000 метраў з перашкодамі і стаў другім на трохкіламетровай дыстанцыі. Павел Грыгаровіч удала асвойвае кіданне кап’я, што і пацвердзіў пераможны вынік.

Два прызавыя дыпломы ў Валянціна Бугрова: за другое месца ў бегу на 800 і трэцяе – на 1500 метраў. Паўтаракіламетроўка – любімая дыстанцыя Ксеніі Гацура, і тут у яе другая пазіцыя. Дзяніс Дзям’янка і Надзея Курыла сталі бронзавымі прызёрамі ў бегу адпаведна на 300 і 2000 метраў з бар’ерамі.

Станіслаў Баханкоў і Вікторыя Кожыч паспяхова асвойваюць скачкі, Станіслаў – у даўжыню, а Вікторыя – трайны. На згаданых спаборніцтвах у іх трэція месцы.

У агульнакамандным заліку наш спартыўны калектыў заняў чацвёртае месца, лічаных ачкоў не хапіла да прызавой прыступкі. Але стабільнасць вынікаў пацвярджае плён працы са здольнымі рабятамі трэнераў А. Турчановіча, Ю. Кручка, А. Вяршыны, В. Ярашэвіч.

Як паведамілі, лепшыя юныя лёгкаатлеты будуць запрошаны на рэспубліканскія спаборніцтвы ў Гродна. Гатовы да стартаў на больш высокім узроўні і нашы спартыўныя таленты.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *