Пачатак года абнадзейвае

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны рэспублікі за першы квартал бягучага года.

У рэйтынгу па вытворчасці малака і мяса наш раён займае 28 прыступку сярод 118 раёнаў. Ад кожнай каровы ў сярэднім надоена 1274 кілаграмы малака, плюс 89 кілаграмаў да адпаведнага перыяду летась. Валавая вытворчасць павялічылася на 113,1 працэнта. Вырашчана 3918 тон мяса жывёлы і птушкі – 113,6 працэнта. Сярод комплексаў па адкорме і вырошчванні буйной рагатай жывёлы аднатыпныя вытворчыя падраздзяленні ААТ «Вялікі Двор» і «Дзераўное» займаюць адпаведна 31 і 58 месцы.

 

ПРЫЗЁР КОНКУРСУ – ААТ «КАГАНЕЦ»

Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. Крытэрыяў, па якіх ацэньвалася работа, было 36, за кожны з іх налічвалі балы. У намінацыі «Лепшая арганізацыя работы па ахове працы сярод сельскагаспадарчых арганізацый» трэцяе месца прысуджана ААТ «Каганец» (дырэктар Пётр Малахаў, спецыяліст па ахове працы Жанна Калеснік) з уручэннем Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і прэміі ў суме 207,5 базавай велічыні.

 

СТВАРЫЦЬ ПАЎТАРАГАДАВЫ ЗАПАС

Касавіца ў раёне пачалася. З кожным днём уключаецца ў «зялёнае жніво» ўсё больш сельгаспрадпрыемстваў. Своечасовае і якаснае правядзенне гэтай важнай палявой кампаніі ў многім будзе залежаць ад таго, ці надзейна падрыхтавана кормаўборачная тэхніка.

Практычна ва ўсіх гаспадарках яна ўжо пастаўлена на лінейку гатоўнасці. Непасрэдна на касавіцы плануецца задзейнічаць 20 кормаўборачных камбайнаў, 30 касілак, звыш 40 грабляў, 10 прэс-абмотчыкаў з абгортваннем травы ў поліэтыленавую плёнку, 46 прэс-падборшчыкаў і сем абмотчыкаў рулонаў. Адвозіць зялёную масу будуць 170 адзінак тэхнікі, а трамбаваць – 19 магутных трактароў. Менавіта гэтымі днямі камісія, у склад якой увайшлі галоўныя спецыялісты райсельгасхарча і райаграсэрвіса, праводзіць прыёмку тэхнікі.

Для своечасовай закладкі зялёнай масы ў траншэі ў сельгаставарыствах раёна створаны міжгаспадарчыя механізаваныя звенні. Кожнай гаспадарцы даведзена рэальнае заданне па нарыхтоўцы кармоў, і ўсім цалкам магчыма яго выканаць – стварыць паўтарагадавы запас.

 

НОВАЯ ТРАВАСУМЕСЬ

У ліку першых пачалі нарыхтоўку кармоў для грамадскага статка працаўнікі ААТ «Каганец».

Першы ўкос корманарыхтоўшчыкам таварыства неабходна правесці на плошчы 600 гектараў. На гэтай рабоце ў гаспадарцы заняты вопытныя механізатары. На касілцы працуе Валерый Шахно, на граблях – Уладзімір Чарнецкі. Скошаную і правяленую траву закрываюць у поліэтыленавую плёнку, на прэс-падборшчыку з абмотчыкам шчыруе Дзмітрый Трацяк.

– Ураджайнасць зялёнай масы неблагая, – расказвае галоўны аграном Дзмітрый Вашкевіч. – У гэтыя выхадныя прыступім да касьбы бабова-злакавых траў. Пасеяна ў нас 100 гектараў люцэрны, дадаткова зоймем пад данай культурай яшчэ не менш за трыццаць.

Варта адзначыць, што на палетках таварыства сёлета прапісалася і новая, багатая цукрам і бялком, травасумесь – на 40 гектарах пасеяна  канюшына гібрыдная з фестулоліумам, і плошча пад ёю будзе павялічана да ста гектараў. Фестулоліум увабрала ў сябе ўраджайнасць райграсу і даўгалецце аўсяніцы, а канюшына гібрыдная непатрабавальная да глебы і прыстасаваная да халоднага і вільготнага клімату.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *