Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 13 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Аляксандр Кужэль, Дар’я Клаўшун, Вольга Хаткевіч, Максім Протас, Мікіта Турко, Алісія Лабука, Юліяна Саушава, Глеб Навіцкі, Лізавета Скулкова, Павел Сергіевіч, Яраслаў Высоцкі, Данііл Кутас і Аляксандр Паляшчук.

Зямны шлях закончыўся для 12-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі аб загаранні склепа ў Зарэччы (Дзераўнянскі сельсавет). Матэрыял перададзены ў райаддзел міліцыі.

Міліцыяй зарэгістравана 107 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў, у сямі з іх устаноўлены падазраваемыя. У Белькаўшчыне двое зламыснікаў выкралі 11 металічных слупоў з агароджы вакол дома. На рацэ Нёман грамадзянін завалодаў аўтамабілем «Форд-сіера», праехаўся на ім па лясным масіве і, не справіўшыся з кіраваннем, пашкодзіў яго. З 21 па 25 мая праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Быт», накіраваны на папярэджанне правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін і прыняцце прэвентыўных мер да асоб, якія дапускаюць у сям’і насілле.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены пратаколы ў адносінах да жыхара Мінска і жыхара Стоўбцаў, якія з дапамогай стаўной сеткі сумесна спрабавалі ўчыніць крадзеж рыбы з сажалак ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» ў Хатаве. Матэрыялы накіраваны ў суд. Браканьерам пагражае штраф у суме 10 і больш базавых велічынь.  

Пракуратурай раёна ўстаноўлена, што па стану на 01.04.2015 адзінаццаць прадпрыемстваў дапусцілі нясвоечасовую выплату заработнай платы. Кіраўнікам філіяла «Стаўбцоўскае РБУ», ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і сельскагаспадарчага філіяла «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» аб’яўлены афіцыйныя папярэджанні, у адносінах да дырэктараў ААТ «Жацерава» і ААТ «Шашкі» складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. У міжраённую інспекцыю працы накіравана даручэнне аб падрыхтоўцы справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да службовых асоб ААТ «АБФ ПМК-74 – Налібакі», ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Дзераўное», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», якія таксама дапусцілі пратэрміноўку па выплаце заработнай платы за люты бягучага года.

Суд арыштаваў на адзін месяц 22-гадовага стаўбчаніна, абавязанага выплаціць штраф, прызначаны прыгаворам, за тое, што ён ухіліўся ад гэтай выплаты.

ДАІ выявіла 206 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – пяць нецвярозых вадзіцеляў (у тым ліку 16-гадовы мінчанін за рулём аўтамабіля «ВАЗ-2105», які знаходзіўся ў Сверынаве ў дзядулі) і 11 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 19 недысцыплінаваных пешаходаў. Здарылася 10 дарожных аварый, у адной з іх, непадалёку ад вёскі Целяхі, загінуў 37-гадовы матацыкліст: ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на абочыну і перакуліўся. Вядзецца следства.

Санітарнай службай забаронена да рэалізацыі 20,8 кг прадукцыі без маркіровачных ярлыкоў на аб’екце СТАА «Юнайтэд Компані».        

«Хуткая» атрымала 253 выклікі, у тым ліку дзевяць – да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *