Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

У НАШАЙ КРАІНЕ

Беларусь прынята ў Балонскі працэс рашэннем міністраў адукацыі краін агульнаеўрапейскай прасторы. Як паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, Балонскі камітэт прызнаў поспехі ў развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Распаўсюджвальнікі прадукцыі СМІ абавязаны да 1 ліпеня прадставіць звесткі для ўключэння іх у адпаведны Дзяржаўны рэестр. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Падатковыя органы будуць выкарыстоўваць звесткі аб крэдытах беларусаў для выяўлення тых, хто жыве не па сродках.

Павышэння цэн на прадуктовыя тавары ў 2015 годзе не прадбачыцца. Аб гэтым заявіў 20 мая журналістам падчас адкрыцця XIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы. «У гэтым годзе мы плануем атрымаць ураджай не ніжэйшы за леташні і робім усё для гэтага: пасеялі нармальна, вядзём работы. Пакуль разлікі на ўраджай даюць магчымасць аб гэтым гаварыць. Чым больш будзе прадукцыі, тым большая канкурэнцыя, а значыць, ніжэйшыя цэны. Мы лічым, што павышэння цэн на харчовыя тавары не будзе», – адзначыў віцэ-прэм’ер.

БелТА

 

У ВОБЛАСЦІ

Даходы бюджэту Мінскай вобласці ў студзені – красавіку бягучага года павялічыліся ў 1,5 раза адносна ўзроўню 2014 года. У бюджэт і бюджэтныя фонды вобласці паступіла 9472 мільярды рублёў.

У гарады-спадарожнікі да 2030 года могуць перасяліцца 104,5 тысячы мінчан. Такую лічбу агучылі спецыялісты УП «БелНДІгорадабудаўніцтва». Самае значнае павелічэнне насельніцтва за кошт перасялення жыхароў сталіцы чакаецца: у Рудзенску – з 11,5 да 81 тысячы чалавек, у Дзяржынску – з 26,3 да 41 тысячы, у Смалявічах – з 15,6 да 30 тысяч, у Заслаўі і Фаніпалі – з 14,7 і 13,8 (адпаведна) да 23 тысяч, у Лагойску – з 12 да 16 тысяч чалавек. У кожным з генпланаў вызначаны перспектыўныя тэрыторыі з добрай інфраструктурай для будаўніцтва жылля мінчанам.

Паводле інфармацыі сайта Мінаблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *