Прафсаюзы – адна з асноўных апор грамадзянскай супольнасці

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Прафсаюзы былі і застаюцца адной з асноўных апор грамадзянскай супольнасці. Аб гэтым заявіў 22 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на VII з’ездзе ФПБ.

«Менавіта таму яны павінны ўзяць на сябе частку той вялізнай работы, якую давядзецца ў бліжэйшым будучым выканаць нашай краіне», – лічыць Прэзідэнт.

«Прафсаюзы застаюцца адной з апор нашай грамадзянскай супольнасці. Нас некалі папракалі тым, што ў нас няма грамадзянскай супольнасці. Гэтыя нашы партыі, або, як іх у народзе называюць, партыйкі, у асноўным апазіцыйныя, пятая калона», – адзначыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі разам з прафсаюзамі грамадзянскую супольнасць складаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, ветэранская арганізацыя і Беларускі саюз жанчын. «Яны што, па колькасці меншыя, чым гэтыя партыі? Ды ніхто нават не ведае, якая ў іх (апазіцыйных партый. – Заўвага БелТА) колькасць, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Апазіцыйныя партыі лепш не слухаць». Вельмі яны далёкія ад народа, адзначыў Прэзідэнт. Прафсаюзы ж з’яўляюцца асноўнай апорай дзяржавы. «Я толькі што сказаў старшыні Федэрацыі прафсаюзаў, што вы – партыя нашых працоўных. Вы з’яўляецеся асноўным правадніком дзяржаўных ідэй. Вам павінна быць да ўсяго справа», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў рэспубліканскім, галіновым абласным аб’яднанням прафсаюзаў, тым, хто вылучыў яго кандыдатуру і выбраў дэлегатам гэтага форуму.

Паводле яго слоў, з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адыгрывае важную ролю ў жыцці дзяржавы. Гэта самая масавая і аўтарытэтная грамадская арганізацыя краіны. Яна аб’ядноўвае ў сваіх радах больш за 90 працэнтаў актыўнага насельніцтва Беларусі – прыкладна 4 млн 100 тыс. чалавек.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў таксама вялікую ролю прафсаюзаў і сказаў, што ў Беларусі выбудавана выразная сістэма рэгулявання працоўных адносін. У яе аснове – генеральнае пагадненне паміж урадам, аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў. Для абароны і забеспячэння сацыяльнай гарантыі працоўных вядзецца пастаянная работа па развіцці і ўмацаванні сацыяльнага партнёрства на ўсіх узроўнях.

Прэзідэнт нагадаў, што ў нядаўнім Пасланні беларускаму народу ён абазначыў ключавыя выклікі, з якімі сутыкнулася наша дзяржава ва ўмовах чарговага сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу і эканамічных санкцый супраць Расіі, і падзей ва Украіне.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *