Рубяжоўскі эліксір ад Каміліі

Нумары Стаўбцоўшчына - родны край

image_pdfimage_print

У Рубяжэвічах называюць цудам з’яўленне гаючай чысцюткай крыніцы. Гаспадары Іосіф і Камілія Гарэлікі пабудавалі некалі дом бліз ракі Сула. Гадоў 30 таму ў іх узнікла патрэба выкапаць студню. Калі дакапаліся да водных слаёў, раптам забіла крыніца. З таго часу яна так і б’е, струменіць на радасць людзям. І на практычную карысць. У Рубяжэвічах пітная вада жадае быць лепшай якасці. Вось і едуць, ідуць сюды мясцовыя людзі з бітонамі, бутэлькамі, каб запасціся крынічнай вадой. Ды і многія праезджыя не забываюць пакласці ў машыну посуд, калі ведаюць, што будуць праязджаць Рубяжэвічы, каб набраць гэтага прыроднага эліксіру.

Так што ля веснічак Каміліі Гарэлік, якая цяпер жыве ўдавою, заўсёды людна. Камілія Станіславаўна вынесе кубачак папіць, прыветна раскажа пра гісторыю крыніцы. Апавядае і нам. А таксама пра сваіх траіх дзяцей, якія жывуць у Мінску, Фаніпалі, Вішняўцы. Радасць вялікая для іх прыехаць у бацькоўскі дом. Як і для Каміліі Станіславаўны – сустрэць абдымкамі дзяцей і ўнукаў.

У гэтай крыніцы можа быць добрая будучыня. Цяпер разглядваецца пытанне аб зацвярджэнні турыстычнага маршруту адносна старадаўняга мястэчка Рубяжэвічы. Мяркуецца ўключыць у карту турыста і крынічку. Яе, зразумела, па-дызайнерску акультураць.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *