Корманарыхтоўчая кампанія – на кантролі

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

 

Сёння ў краіне вядзецца масавая падрыхтоўка сельгасарганізацый да нарыхтоўкі кармоў: рамонт кормаўборачнай тэхнікі, падрыхтоўка сянажна-сіласных траншэй, падкормка мінеральнымі ўгнаеннямі шматгадовых траў і лугапашавых угоддзяў і т. п.

З мэтай высвятлення ходу спраў супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю праведзены маніторынг у асобных сельскагаспадарчых арганізацыях Барысаўскага, Вілейскага, Слуцкага, Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў. Вынікі сведчаць аб недастатковых тэмпах падрыхтоўкі гаспадарак да корманарыхтоўчай кампаніі і неабходнасці яе актывізацыі.

Паводле даных аблсельгасхарча на 01.05.2015, гатоўнасць кормаўборачнай тэхнікі ў цэлым па вобласці склала: камбайнаў кормаўборачных – 88%, самаходных касілак – 83%, касілак трактарных – 87%, грабляў трактарных – 88%, прэс-падборшчыкаў для сена і саломы – 89%. У асобных гаспадарках даным работам увага ўвогуле не ўдзяляецца.

На 13.05.2015 у ААТ «Заполь-скае» Чэрвеньскага раёна адзіны кормаўборачны камбайн знаходзіўся ў нерабочым стане, падлягалі рамонту дзве транспартныя касілкі з чатырох, адны граблі і прэс-падборшчык (з трох). Даны прыклад не адзіны. Амаль такая ж сітуацыя ў гаспадарках Пухавіцкага раёна (ПСУП «Дукора-агра», ААТ «Ражджэственскае-агра»), Вілейскага раёна (ААТ «Даўгінава») і іншых.

Практычна ў палове арганізацый, у якіх праводзіўся маніторынг, нясвоечасова і з парушэннямі тэхналагічнага рэгламенту ідзе падрыхтоўка да нарыхтоўкі кармоў. А гэта адаб’ецца на аб’ёмах і колькасці нарыхтаваных кармоў. Зусім нядаўна многія сельгасарганізацыі вобласці адчулі наступствы ўласных пралікаў, якія дапусцілі ў 2014 годзе. Некаторыя арганізацыі пачалі купляць кармы ўжо з восені.

З мэтай папярэджання зрыву нарыхтоўкі кармоў Мінскаму аблвыканкаму прапанавана прыняць аператыўныя меры па актывізацыі падрыхтоўкі да кормаўборачнай кампаніі.

У далейшым кантроль за нарыхтоўкай кармоў на зімовы стойлавы перыяд 2015-2016 гадоў Камітэтам будзе праводзіцца на пастаяннай аснове.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці

 

***

Маніторынг: “Не забываць пра кацельні і электраўстаноўкі”; Стоп-спайс: “Шок… пасля цыгарэткі“ – гэтыя матэрыялы можна прачытаць на 5-й старонцы газеты.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *