На конкурсе І. І. Жыновіча

Культура Нумары

image_pdfimage_print

Юныя музыканты Стаўбцоўскай і Наваколасаўскай школ мастацтваў раёна прынялі ўдзел у прэстыжным Рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў на народных  інструментах імя І. І. Жыновіча. Заключнаму этапу VІІ конкурсу імя І. І. Жыновіча папярэднічалі адборачныя туры, якія таксама патрэбна было прайсці, каб атрымаць права сыграць з самымі моцнымі выканаўцамі.

У заключным этапе конкурсу прыняў удзел акардэаніст Наваколасаўскай школы Мікіта Валюшаў (выкладчык В. В. Берасцевіч).

У намінацыі «Баян» лаўрэатам ІІІ ступені стаў Дзмітрый Хвалей. Яго настаўнік С. В. Крамко адзначаны граматай журы за высокае педагагічнае майстэрства. Яшчэ два вучні Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў атрымалі ўзгагароды – Ганна Абрамовіч і Лявон Несялоўскі адзначаны граматамі. А перад гэтым Ганна Абрамовіч і Лявон Несялоўскі былі ўдастоены лаўрэаціх дыпломаў І ступені на І адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя К. І. Паплаўскага ў Івянцы.

Адзначым, што ўдзел у конкурсе прымалі навучэнцы ўстаноў сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, дзіцячых школ мастацтваў рэспублікі, а таксама замежныя выканаўцы. І поспех нашых юных музыкаў радуе.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *