Што хвалюе жыхароў вобласці?

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

У Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці за чатыры месяцы 2015 года паступіла звыш 600 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Большасць зваротаў звязана з вырашэннем камунальна-бытавых праблем, жыллёвых пытанняў, выплатай заработнай платы, дзейнасцю прадпрыемстваў і арганізацый, са скаргамі на работу органаў выканаўчай улады. Больш за ўсё нараканняў паступіла ў адрас арганізацый сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, капітальнага рамонту жылля, добраўпарадкавання тэрыторый, паляпшэння жыллёвых умоў і прыватызацыі жылля.

Найбольш актыўна звяртаюцца ў Камітэт грамадзяне з Салігорскага, Мінскага, Слуцкага і Барысаўскага раёнаў. Цяпер жыхароў вобласці больш за ўсё хвалююць праблемы своечасовасці выплаты зарплаты і дзіцячых дапамог. Толькі за пяць дзён красавіка 2015 года на гарачую лінію Камітэта паступіла звыш 30 такіх тэлефанаванняў. Раней найбольшая колькасць зваротаў па ўказанай тэматыцы паступала ад работнікаў сельгасарганізацый Вілейскага, Валожынскага, Любанскага і Лагойскага раёнаў. Аднак ва ўказаны перыяд звярнуліся грамадзяне ўжо і з Барысаўскага, Клецкага, Старадарожскага, Пухавіцкага, Маладзечанскага, Мядзельскага і іншых раёнаў. Акрамя сельгасарганізацый, скардзіліся на нявыплату зарплаты работнікі абслуговых прадпрыемстваў вобласці. Таксама грамадзяне ўказвалі і на затрымку выплат дзіцячых дапамог. Напрыклад, на 03.04.2015 не была выплачана дзіцячая дапамога шматдзетнай сям’і з ААТ «Першамайскі» Бярэзінскага і ААТ «Негарэльскае» Дзяржынскага раёнаў (у маці 4 і 8 дзяцей). Пасля ўмяшальніцтва Камітэта ўказаныя пытанні былі вырашаны.

Неабходна адзначыць, што кіраўнікі сельгасарганізацый нявыплату зарплаты і дзіцячых дапамог тлумачылі неразлікамі перапрацоўчых прадпрыемстваў мяса-малочнай прадукцыі.

У сувязі з гэтым Камітэт правёў маніторынг работы перапрацоўчых арганізацый аграпрамысловага комплексу вобласці. Выяўлены факты пратэрмінаваных разлікаў за адгружаную сельгасарганізацыямі прадукцыю (больш як 199,7 млрд руб.), павелічэння аб’ёмаў складскіх запасаў гатовай прадукцыі. Камітэт дзяржкантролю прапанаваў Мінаблвыканкаму прыняць аператыўныя меры для выхаду з сітуацыі, якая склалася.

За ўказаны перыяд па фактах парушэння заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці Камітэтам прыцягнуты пяць кіруючых асоб (сума штрафаў склала 2,7 млн руб.), да дысцыплінарнай – 14, адзін кіраўнік вызвалены ад займаемай пасады.

У Камітэце дзяржкантролю Мінскай вобласці працуе гарачая тэлефонная лінія – (8-017) 331-64-59, на якую грамадзяне могуць паведаміць аб выпадках нясвоечасовай выплаты зарплаты на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці, а таксама звярнуцца па іншых праблемных пытаннях.

Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян КДК Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *